Знайсці
13.01.2023 / 15:1110РусŁacБел

Абанент МТС за 4 хвіліны «трапіў» на 2777 рублёў. А другі — за восем хвілін на 1375 рублёў

На працягу некалькіх дзён у рэдакцыю Onliner.by звярнулася двое абанентаў МТС, здзіўленых коштам роўмінгу. Адзін чытач «страціў дар мовы», калі вярнуўся з Егіпта і выявіў, што вінен аператару 2777 рублёў. Другі з сям'ёй адпачываў у ААЭ і «трапіў» на 1375 рублёў. Абаненты не адмаўляюць, што самі недагледзелі. І ўсё ж хуткасць, з якой можна страціць немалыя грошы на пустым месцы, здзіўляе.

4 хвіліны, 41 МБ, 2777 рублёў

«Прыляцелі з Егіпта. Па прылёце ўбачылі, што ў мужа на МТС не аказалася грошай. Адкрылі дадатак і проста ў аэрапорце страцілі дар мовы — мінус 2777 рублёў. Тэлефон быў у роўмінгу, і, пакуль мы праходзілі кантроль у Шарм-эль-Шэйху, за 4 хвіліны спісалі 2777 рублёў за 41 МБ», — распавяла жонка Дзмітрыя.

Паводле яе, усё адбылося, калі тэлефон быў у заплечніку. У 00:15 прыйшло першае паведамленне аб роўмінгу, а ў 00:19 новае SMS ужо паведаміла аб запазычанасці і блакаванні.

«Чаму не 27 777 рублёў? Чаму так мала? Прыехаў і пайшоў прадаваць кватэру. А калі бабуля з сынам паедзе адпачываць і вось так здарыцца? Ёй што, да сына ісці і грошы прасіць або з пенсіі ў растэрміноўку вылачваць доўг? Гэта ж не наўмысная сітуацыя, а рэальны абсурд — 69 рублёў за 1 МБ! Дадатак які-небудзь абнавіўся — і вось вам 40 МБ. Чаму блакаванне не працуе пасля спісання больш дробнай сумы, а толькі калі назбіраецца такая велізарная?»

У МТС ім параілі напісаць рэкламацыю.

«Самыя дарагія мегабайты ў маім жыцці»

Арцём разам з сям'ёй лётаў на адпачынак у ААЭ. Па яго словах, да адпачынку падрыхтаваўся добра, але да роўмінгу з належнай увагай не паставіўся.

«Усё адбылося вельмі хутка, нават апамятацца не паспелі. Як толькі прыляцелі ў Эміраты, выключыў рэжым палёту і пачаў збірацца на выхад. Прыйшло першае SMS ад МТС аб тым, што я ў роўмінгу. Я лётаю зрэдку ў РФ і сутыкаўся з роўмінгам, заўсёды хапала часу выключыць перадачу даных без наступстваў. У гэтым выпадку мне не пашанцавала…» — успамінае Арцём.

Храналогія наступная. У 7:31 прыйшло першае SMS аб роўмінгу, у 7:35 — яшчэ адно, а ў 7:39 — трэцяе, у якім гаварылася пра спісанне 1375 рублёў за 30 МБ.

«Самыя дарагія мегабайты ў маім жыцці, якімі я нават не скарыстаўся. Па вяртанні напісаў заяву з просьбай перагледзець суму доўгу. У адказ — адпіска на дзве старонкі і прапанова растэрміноўкі на ўсю суму. А ў выпадку пратэрміноўкі — суд».

Арцём адзначае, што ўсведамляе сваю віну — недагледзеў, забыўся, атрымаў. Паводле яго слоў, запазычанасць ён у выніку цалкам аплаціў у адзін дзень. Але, як гаворыцца, асадак застаўся. Аналіз сітуацыі прывёў абанента да наступных думак.

«1. Усім падарожнікам — быць уважлівымі. Улічваць усе моманты: і стаянку ў аэрапорце, і роўмінг, і г. д. Я ўяўляю, калі б гэта было не 30 МБ, а 300 МБ…

2. МТС, 30 МБ — гэта смешная лічба для 2023 года, гэта аб'ём на пару фатаграфій. Ні для МТС, ні для аператара ў ААЭ гэта нічога не каштуе. Замест таго, каб дамовіцца з ААЭ, МТС выдаткаваў час, каб напісаць мне адпіску і пазбавіць маю сям'ю 1375 рублёў.

3. Хоць бы ў першым SMS можна было б напісаць, што 1 МБ у роўмінгу каштуе 40 рублёў. Многіх гэта падштурхнула б адразу выключыць перадачу даных.

4. Кліентаарыентаванасць … дакладней, яе адсутнасць. Я ляцеў дадому, разлічваючы на дапамогу, а ў выніку мой родны аператар, якім я, мая жонка і бацькі карыстаюцца, пагражае судом».

Дзякуем за выбар аператара, доўг і штраф можам спагнаць праз суд

Адказ Арцёму і праўда даволі шырокі, са спасылкамі на пункты дагавора, азначэнне паняцця «роўмінг», парадак аказання паслуг і г. д. Калі коратка, то кампанія дзякуе абаненту за яго выбар, пералічвае дакументы, з умовамі якіх ён пагадзіўся, нагадвае азначэнне роўмінгу і згаджаецца з тым, што ў ААЭ Арцём выдаткаваў 1375 рублёў за 31 МБ. Тарыфікацыя праводзілася па ўсіх правілах, МТС і роўмінг-партнёр выканалі свае абавязацельствы, спісанне грошай праведзена абгрунтавана па факце аказання паслуг. Самае важнае знаходзіцца ў самым канцы:

«У сувязі са значным памерам запазычанасці, якая ўтварылася, МТС гатовы разгледзець пытанне аб растэрміноўцы яе выплаты на 12 месяцаў без захавання нумара, бо нумар партаваны з іншай сеткі.

Лічым неабходным адзначыць, што ў выпадку непагашэння запазычанасці альбо пратэрміноўкі хоць бы аднаго плацяжу данае пагадненне будзе анулявана аўтаматычна і дакументы будуць перададзеныя ў суд для спагнання з вас доўгу з улікам штрафных санкцый».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
13.01.2023
Классика. Мобильное ворье номер один в стране. За 5 лет ничего не поменялось. Подключил новый телефон с трафиком, не переключился режим данных, за пару часов в центре Минска без всяких роумингов вогнали в такой минус, что пришлось писать заявление на возврат средств. Так эти ублюдки, пока рассматривали заявление, еще и пеню насчитали. В итоге минус 40 баксов за пол дня. Пенсионерку знакомую заставили платить 50 баксов.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.01.2023
совет,

Как отключить, если на счету за пару часов минус 40 баксов?В центре Минска и без роуминга.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.01.2023
Юзаю Лайф за 6.9 рублей в месяц, 300 минут во все сети, 10Гб трафика на высокой скорости, остальное - анлим, где можно кино смотреть. Иногда немного барахлит связь, и все. Никаких левых списаний, никаких блокировок номера. Приехал из другой страны через год, МТС-совский номер забрали, лайф - добавил 3 доллара, пользуйся дальше. Чего и всем желаю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера