Знайсці
13.01.2023 / 15:567РусŁacБел

Яўген Прыгожын заявіў аб спробах «скрасці перамогу» ў ПВК «Вагнер»

Яго каментар апублікавала прэс-служба.

«Значны ўрон ПВК «Вагнер» можа нанесці наша ўнутрывідавая барацьба, карупцыя, бюракратыя і чыноўнікі, якія хочуць застацца на сваіх месцах. Гэта больш сур'ёзная пагроза існаванню ПВК «Вагнер». Напрыклад, апошнім часам у СМІ вядзецца актыўная праца над тым, каб забараніць словазлучэнне «ПВК «Вагнер», не прамаўляць яго ўслых і ўсяляк пазбягаць, як чорт ладану.

У ПВК «Вагнер» пастаянна спрабуюць скрасці перамогу і распавядаюць аб прысутнасці незразумела каго, абы прынізіць яе заслугі. Таму, карыстаючыся выпадкам, я звяртаюся да ўсіх тых, хто шануе працу ПВК «Вагнер». Заклікаю падтрымаць хлопцаў, якім цяжка на фронце, і ў каментарах згадваць тое, што яны ёсць», — заявіў Прыгожын.

11 студзеня Яўген Прыгожын паведаміў, што ПВК «Вагнер» узяла пад кантроль усю тэрыторыю Салядара, і што ў штурме горада «не ўдзельнічалі ніякія падраздзяленні акрамя байцоў ПВК».

Мінабароны Расіі адчыталася аб узяцці Салядара 13 студзеня. У ведамстве паведамілі, што гэта стала магчыма дзякуючы ўдарам авіяцыі і артылерыі расійскіх войскаў, а таксама падраздзяленням ПДВ, якія занялі пануючыя вышыні і блакавалі Салядар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
13.01.2023
Солидар еще никто не взял, брат там воюет. Все штурмовые группы откатились назад или размазаны артиллерией. Город стерт с лица земли
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.01.2023
Уже делят завод Артемсоль.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.01.2023
пу

Сказки не трави. Плевать всем на ваш Соледар. Пригожина интересуют солевые месторождения и инфраструктура добычи. А она вся целая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930