Знайсці
13.01.2023 / 22:485РусŁacБел

Дэфіцыт 56 мільярдаў долараў: сухія лічбы дазваляюць спрагназаваць перспектывы расійскай эканомікі на 2023 год

Дэфіцыт бюджэту РФ дасягнуў рэкорднай велічыні — і, магчыма, гэта не мяжа.

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Снежань 2022 года. Скрыншот з відэа

Дэфіцыт бюджэту Расіі павялічыўся да рэкорднага ўзроўню ў снежні, бо санкцыі пачалі біць па даходах ад экспарту нафты на фоне росту выдаткаў на захопніцкую вайну, паведамляе The Telegraph.

Дэфіцыт бюджэту дасягнуў рэкордных 3,9 трыльёна рублёў (56 мільярдаў долараў) у снежні, калі набыло моц абмежаванне цэнаў на нафту ад G7. Нягледзячы на ​​тое, што Расія мела прафіцыт астатнія 11 месяцаў 2022 года, снежаньскія лічбы прывялі агульны дэфіцыт бюджэту Расіі да 3,3 трыльёна рублёў (47 мільярдаў долараў) за ўвесь год.

Павелічэнне дэфіцыту ў снежні не ёсць незвычайным: дзяржаўныя выдаткі ў Расіі часта растуць у канцы года, бо на гэты месяц прыпадае шмат плацяжоў з федэральнага бюджэту. Аднак у 2022 годзе дэфіцыт значна вырас з-за сітуацыі на нафтавым рынку.

Міністр фінансаў РФ Сілуянаў супакойвае, што калі адмінусаваць ад выдаткаў сродкі, выплачаныя дзяржавай у пазабюджэтныя фонды за кошт адтэрміновак па страхавых унёсках, дэфіцыт складзе толькі 1,8% ВУП. Сілуанаў падкрэслівае, што ўсе расійскія рэгіёны стабільна выконваюць свае бюджэты, дзяржавай выконваюцца ўсе запланаваныя абавязкі і нават былі прынятыя меры дапамогі грамадзянам і бізнэсу.

Але перспектывы расійскага бюджэту ў 2023 годзе, мякка кажучы, горшыя, бо чаканае падзенне даходаў ад нафты і газу акажа большы ціск на бюджэт і прывядзе да яшчэ большага дэфіцыту.

Абмежаванне цаны на расійскую сырую нафту, якая пастаўляецца марскім шляхам, уведзенае ЕС, G7 і Аўстраліяй 5 снежня, вызначыла цану як 60 долараў за барэль, і аб'ёмы экспарту ўпалі: за астатнюю частку месяца марскі экспарт расійскай нафты ўпаў на 117 000 барэляў за дзень і склаў у сярэднім 2,615 млн барэляў штодня, паведамляе Intellinews.

Па даных фінскага Цэнтра даследаванняў энергіі і чыстага паветра (CREA), цэнавая столь у снежні каштавала Расіі 172 мільёны долараў у дзень. CREA чакае, што гэтыя страты вырастуць да $280 млн у дзень у лютым, калі набудзе моц забарона ЕС на куплю расійскіх нафтапрадуктаў.

Дэфіцыт бюджэту на 2023 год запланаваны ў памеры 2% ВУП (такі ж, як у 2022 годзе). Але валютны прагноз заснаваны на цане нафты 70 долараў за барэль, што нашмат вышэй за тую цану, за якую Расія прадавала нафту ў снежні. Калі цэны на расійскую нафту застануцца на снежаньскім узроўні, выручка знізіцца яшчэ прыкладна на 2,4 трлн рублёў, або 1,6% ВУП, лічаць аналітыкі Bloomberg Economics.

Урад Пуціна ўжо пачаў скарачаць або адкладаць выдаткі, не звязаныя з вайной, і абмяркоўвае павышэнне падаткаў для некаторых буйных кампаній, каб дапамагчы пакрыць дэфіцыт. Апошнія месяцы Расія была вымушаная выкарыстоўваць свой фонд на чорны дзень і браць значныя пазыкі на ўнутраных даўгавых аўкцыёнах з прычыны адцягвання большага аб’ёму сродкаў на вайну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Обрезание в ....../адказаць/
14.01.2023
Отрезают от ресурсов. Вспомните про манатки НАТО и отход НАТО на границы 1990 года, в русском ультиматуме декабря 2021 года. На то, чтобы отодвинуть НАТО на границы 1990 года, нужны ресурсы сопоставимые с США, ЕС, Китаем и такую же технологичность. На деле наблюдаем русскую обезьяну с гранатой, на танке и с ж.....пой, пока, в трусах. Но, у которой, скоро, отберут гранату, а ж...пу оставят полностью без трусов. Такая же обезьяна, с такой де голой ж...пой, руководит и Беларусью и результат будет такой же, как и у русской обезьяны.
0
Квас/адказаць/
14.01.2023
Обрезание в ......, дык лично пу и округе глубоко пох было на проблемы населения до событий и во время событий и естественно им будет пох в будущем. Их полностью устроит ссср вообщето они со всех сил к этому и стремятся. К восстановлению говно совка. Железный занавес не за горами.
4
гоблен/адказаць/
14.01.2023
Как же вы не любите Россию-матушку, ужОс! Так и поливаете желчь)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера