Знайсці
13.01.2023 / 20:3822РусŁacБел

«Логіка ўкраінцаў адносна санкцый супраць лукашэнкаўцаў — у беларускіх інтарэсах таксама»

Учора беларускую грамадскасць узрушыла навіна з Бруселя, што нібыта з апошняга пакета санкцый Еўрасаюза супраць падпальшчыкаў вайны рэжым Лукашэнкі быў выключаны не проста так, а па просьбе ўкраінскага ўрада. Многія пабачылі ў гэтым «здраду» і спробу ўкраінцаў працягваць нейкія гешэфты з лукашэнкаўскім рэжымам, нягледзячы на ягоную яўную заангажаванасць у вайну і несціханы гвалт супраць унутранай апазіцыі, у тым ліку і за праяўленне любых праўкраінскіх поглядаў. МЗС Украіны гэтую інфармацыю абвергла, Брусель даў ухілісты каментар. Як бы там ні было, асадачак застаўся. Але ці ёсць сэнс нам крыўдзіцца на ўкраінцаў і шукаць тут нейкія праявы варожасці з іх боку да нас? Разважае Алесь Сантоцкі.

Лукашэнка паказвае, «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад»

Калі што, то я цалкам дапускаю, што інфармацыя аб выключэнні Лукашэнкі з апошняга санкцыйнага пакета па просьбе Украіны адпавядае рэчаіснасці.

Ва ўсялякім разе, логіка ў гэтым ёсць. А сучасныя ўкраінскія ўлады — гэта не Пуцін і не Лукашэнка, якія могуць дзейнічаць алагічна, бо такая ў іх сістэма прыняцця рашэнняў.

Ва Украіне, дзякуй богу, не залежыць усё ад волі аднаго чалавека, які не зусім адэкватны. Там нават у ваенных умовах рэжым не дыктатарскі і цэнтр прыняцця ўсіх важных рашэнняў не адзін. Гэта, вядома, не гарантуе стопрацэнтнай якасці гэтых рашэнняў, але

прынамсі дае падставы меркаваць, што яны не прымаюцца на адных эмоцыях і без папярэдняга прадумвання ды ўсебаковага абмеркавання.

І калі логіка ўкраінцам дыктуе, што ўключэнне Лукашэнкі ў новы пакет імгненнага эфекту не дасць, а вось пашкодзіць можа, а з другога боку — калі не ўключаць, то эфекту мо таксама не дасць, але тут ужо хто ведае — а раптам нейкі шанец ёсць, то чаму б і не дзейнічаць у адпаведнасці з ёй?

І менавіта таму, што я прынамсі здагадваюся пра логіку ўкраінцаў, дзеля чаго яны гэта могуць рабіць, мяне гэтая навіна не здзіўляе і не абурае. Тым больш што гэта ж ніякая не саступка Лукашэнку.

Саступкай было б зняцце ўжо накладзеных санкцый, чаго не будзе без значных і відавочных саступак з ягонага боку. А вось часовае неўвядзенне новых санкцый — гэта тактыка бягучага моманту.

Бо што такое санкцыі? Гэта ж не інструмент імгненнага дзеяння, а элемент гульні ўдоўгую. І, па вялікім рахунку, адкладанне іх на нейкі час нічога сутнасна не мяняе.

Такіх санкцый, пры ўвядзенні якіх рэжым зразу ж абваліўся б, не існуе ў прыродзе — прынамсі, да таго часу, пакуль у яго ёсць шматмільярдная падтрымка Расіі. А калі і стане яму яшчэ трошачкі горш, то непрынцыпова, пераб'ецца і ўсё адно імгненна не лясне.

Значыць, трэба, беручы пад увагу свой інтарэс, зыходзіць з таго, што найбліжэйшым часам рэжым гэты тут будзе і ад рашэння ягонага персанальнага ўвасаблення нешта будзе адпаведна залежаць.

Інтарэс жа ўкраінцаў зразумелы — яны не хочуць адкрыцця з Беларусі новага фронту і ўступлення ў вайну беларускай арміі.

І калі Лукашэнка неяк там трапечацца (ці прынамсі падаецца, што ён трапечацца, думкі тут разыходзяцца) — то хай і працягвае гэта рабіць, калі можа. Не трэба яму ў гэтым замінаць. Галоўны кірунак цяпер — відавочна, паўднёвы, і ўкраінцы імкнуцца, каб ад яго УСУ як найменш нешта адцягвала.

І калі ёсць хоць найменшы шанец, што Лукашэнка ўсё ж хоць неяк уплывае на тое, пойдзе ягоная армія ва Украіну ці не — то ўкраінцы імкнуцца не даць яму нагоды. Спачатку трэба вырашыць галоўнае, а да другаснага дойдзе чарга пасля. Такая ва ўкраінцаў, мне здаецца, логіка.

І яна, у прынцыпе, у нашых інтарэсах таксама.

Бо і мы ж зусім не зацікаўленыя ў тым, каб нашы ваякі лезлі ва Украіну хоць бы ў якой якасці. І ў той жа час вельмі зацікаўленыя ў поўнай перамозе ўкраінскай зброі над расійскім монстрам, бо спадзяёмся, што гэта палепшыць і нашу долю.

І калі неўключэнне Лукашэнкі цяпер у нейкі пакет санкцый паспрыяе таму, каб хоць бы гіпатэтычна не адбылося першае і адбылося другое — то і на здароўе, хай так будзе.

Ідзе вельмі буйная гульня, у якой шмат пастаўлена на карту. І ўсё мусіць разглядацца праз прызму галоўнай мэты. Без яе дасягнення ж усё, як той казаў, «суета сует».

Чытайце таксама:

Прадстаўнік ЕС: Мы публічна не абмяркоўваем, чаму кагосьці няма ў санкцыйных пакетах

МЗС Украіны: Інфармацыя пра патрабаванне Кіева не ўводзіць санкцыі супраць Беларусі не адпавядае рэчаіснасці

Ціханоўская: Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але ён не ахвяра

Ёзвяк: ЕС не ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па просьбе Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
8
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6
2
мова гэта стылёва/адказаць/
15.01.2023
Кветку кожнаму амонаўцу, пра "кветкі амапаўцам" пішуць толькі ідыёты ды замежныя прапагандысты, якія у 2020 ня сачылі за падзеямі і не бачылі як шмат разоў АПАМ атрымаў @#@#^ ад людзей ды быў імі разагнаны.

15.01.2023
мова гэта стылёва, А калі ўмовы змяняцца? Праз колькі гадоў?
Беларусы - гэта вечныя пачакуны.

Помніш песню Вольскага - "Тры чарапахі"?

Нічога не змяняецца. Насельніцтва не хоча нічога змяняць.
1
Янка/адказаць/
15.01.2023
не такі як ёсць,толькі дэбіл , які не ведае, хто такі лукашэнка, можа думаць што лукашэнка нападзе ці не нападзе у залежнасці ад санкцый.
Для яго галоўнае- улада. Напаў = праіграў вайну, застаўся без улады, санкцыі тут нічога не меняюць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930