Знайсці
14.01.2023 / 17:4015РусŁacБел

«Гэта крокі да перамогі чалавечага над нечалавечым». Андрэй Дзмітрыеў пакінуў відэа на выпадак свайго затрымання

Палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты—2020 Андрэй Дзмітрыеў, які быў затрыманы, пакінуў відэа на «ўсялякі выпадак». Яно было апублікавана ў фэйсбуку на яго старонцы.

Скрын відэа

— Я хачу сказаць, што б ні адбылося са мной, я абсалютна ўпэўнены ў кожным з вас, — сказаў Андрэй Дзмітрыеў напярэдадні свайго арышту. — Вы павінны ведаць, што ўсё, што мы робім, усё, што робіце вы кожны дзень для таго, каб гаварыць праўду, абʼядноўвацца з аднадумцамі, захоўваць чалавечыя каштоўнасці, — гэта не дарма.

Гэта важна, патрэбна, і гэта ўсё роўна крокі да перамогі. Ужо не проста перамогі пераменаў у Беларусі — перамогі чалавечага над нечалавечым.

Вельмі важна працягваць. Вельмі важна, нягледзячы на ўсе падзеі, якія адбываюцца цяпер тут у нас ці ва Украіне, не забывацца, што ёсць палітвязні і іх трэба падтрымліваць, падтрымліваць іх семʼі. Не забывайце, што працягваюць дзейнічаць мясцовыя супольнасці, і трэба разам з імі абʼядноўвацца, прасоўваць нашы каштоўнасці.

Увогуле, я што хачу сказаць: што б са мной ні адбылося (калі гэтая прамова будзе маёй апошняй перад, не ведаю калі, наступнай), я хачу сказаць, што я ў вас, у нас, у нашу справу варʼяцкі веру. І верыў усе гэтыя гады. Таму пайшоў кандыдатам у прэзідэнты, таму рабіў тое, што я раблю, таму буду працягваць, дзе б я ні знаходзіўся.

Андрэя Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня. Яго абвінавачваюць у «дачыненні да экстрэмісцкай дзейнасці».

У СК Беларусі заявілі, што «ў ходзе правядзення неадкладных следчых дзеянняў устаноўлена, што Дзмітрыеў браў актыўны ўдзел у вулічных беспарадках, якія праходзілі на тэрыторыі сталіцы ў жніўні-верасні 2020 года».

Там падлічылі, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, з іх 33 — пасля 2020 года».

«Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы. Маецца інфармацыя, што затрыманы кантактаваў з дзяржаўным сакратарыятам ЗША і асабіста з яго былым кіраўніком Хілары Клінтан», — заявілі ў СК.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
эканамістака прэдпрыяція, што сядзіць за недастачу 15 тыс. фантыкаў/адказаць/
15.01.2023
Ян Норман, а пачаў з той, каторай адсыпаў нямножка (15 тыс.) на дарожку - на каву на запраўках ?
6
Максим Дизайнер/адказаць/
15.01.2023
Дмитриева в президенты!Мне очень понравилась их коллаборация с Короткевич. Люди занимались делом, ходили с проектами по инстанциям, а не просто агит пропагандой и игрой на "мове" и "красно-белом". 
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
06.04.2023
ужась!!! 33 разы перасёк мяжу РБ!!! гасудасцвінный праступнік!!!
А колькі разоў за гэты час перасёк мяжу самызнаетектоімякоторого нельзяназывать?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера