Знайсці
15.01.2023 / 14:134РусŁacБел

Штодзённае спажыванне адной і той жа ежы можа выклікаць дэпрэсію

Інтэрнэт-партал Well+Good распавядае пра тое, як харчаванне можа паўплываць на здароўе — не заўсёды добра.

Сучасны свет навязвае хуткі тэмп жыцця і прымушае працаваць на высокіх абаротах. 

Есці добра прыгатаваную ежу для многіх сапраўднае задавальненне. Але любое гатаванне патрабуе часу. 

«Вось чаму мы так часта ідзём больш лёгкім шляхам і выбіраем бяспечныя і правераныя варыянты. Часам мы баімся эксперыментаваць, а можа, проста не паспяваем прадумаць спіс прадуктаў, якія збіраемся купіць. Прадукты і стравы, якія можна лёгка і хутка прыгатаваць, як правіла, маюць абмежаваную пажыўную каштоўнасць, таму што яны накіраваны на неадкладнае задавальненне спажыўца. Таму варта памятаць пра падыход да куплі ежы з розумам і пра паляпшэнне сваіх звычак харчавання», — распавядае ў сваім артыкуле партал Well+Good.

Увядзенне пэўнага рэжыму харчавання зусім не павінна ўспрымацца негатыўна, калі яно датычыць, напрыклад, рэгулярнасці прыёму ежы ў пэўны час дня. Адмова ад сняданку, абеду ці вячэры і незбалансаванае харчаванне — яшчэ адна бяда сучаснасці. Харчаванне ў адзін і той жа час рэгулюе рытм працы арганізма і палягчае працяканне некаторых біяхімічных працэсаў.

Можа здацца, што ўжыванне адных і тых жа карысных страў добра ўплывае на арганізм і забяспечвае штодзённыя патрэбы ў энергіі і харчаванні, але гэта зусім не так. 

Амерыканскі гастраэнтэролаг Уіл Бусевіч — аўтар кнігі «Здароўе, энергія, лёгкасць» — у інтэрв'ю Well+Good сцвярджае, што «лепшы спосаб захаваць здароўе і мікрафлору кішэчніка — гэта разнастайнасць расліннай ежы, якую мы спажываем».

«Ужыванне ў ежу адных і тых жа карысных прадуктаў кожны дзень можа задаволіць нашы патрэбы ў харчаванні, але не паўплывае на разнастайнасць мікрафлоры кішэчніка», — падкрэслівае Бусевіч.

Таксама ён дадае, што для паляпшэння працы кішэчніка рэкамендуецца ўжываць 30 розных прадуктаў расліннага паходжання на тыдзень. 

«Гэта колькасць на першы погляд здаецца вельмі вялікай, але, улічваючы ўсе існуючыя віды гародніны, садавіны, арэхаў, збожжа і спецый, то гэта не так і складана», — запэўнівае ён.

Каб пацвердзіць такое меркаванне брытанскі эпідэміёлаг Цім Спектар правёў эксперымент, падчас якога яго сын еў 10 дзён запар фастфуд з Mcdonald's. Гэты тэст павінен быў праверыць, як пастаяннае ўжыванне нездаровай ежы паўплывае на яго арганізм.

Як паведамляе партал Well+Good, ужо праз чатыры дні эксперымента з'явіліся першыя негатыўныя змены ў стане здароўя хлопчыка. Ён выглядаў бледным, млявым і апатычным. Тэст на разнастайнасць мікрафлоры кішэчніка паказаў, што ўжо за чатыры дні спажывання такой нездаровай ежы ён страціў ад 30 да 40 адсоткаў разнастайнай бактэрыяльнай мікрафлоры.

«Эксперымент доктара Спектара даказаў, што ўжыванне адных і тых жа прадуктаў разбуральна ўплывае на арганізм чалавека. Адсутнасць разнастайнасці ў кароткатэрміновай перспектыве зніжае ўзровень энергіі, выклікае зацямненне мозга, абцяжарвае страваванне і разбурае імунную сістэму, таму павышае ўспрымальнасць да любых захворванняў. Доўгатэрміновыя эфекты ўключаюць павышаную рызыку развіцця дэпрэсіі, хваробы Альцгеймера і розных відаў раку», — піша Well+Good.

Некаторыя людзі лічаць, што, ужываючы пэўныя прадукты з адпаведнай частатой, яны прывыкаюць да іх. Цім Спектар сцвярджае, што ў гэтым выпадку трэба заўсёды прыслухоўвацца да свайго арганізма. 

«Калі мы адчуваем, што нейкага прадукту нам не хочацца, то не піхайце яго ў сябе сілком», — падагульняе ён.

Вось шэраг простых спосабаў і парад, як зрабіць разнастайным сваё харчаванне.

  1. Калі ў вас ёсць любімыя стравы, якія вы ясце часта, то перыядычна мяняйце прадукты. Мучныя вырабы, багатыя на вугляводы, можна лёгка замяняць на больш карысныя. Замест пшанічнага хлеба ці макароны з мяккіх гатункаў пшаніцы спажывайце цэльназерневыя, а замест белага рысу — карычневы. Адзін і той жа набор гародніны на кожны дзень таксама можна зрабіць больш разнастайным, напрыклад, замяніўшы салату і агуркі, у якіх шмат вады, на брокалі або квяцістую капусту.
  2. Дадавайце ў ежу бабовыя, таму што яны маюць шмат карыснага бялку. Да звычайнага балонскага соусу можна дадаць фасолю, якая значна ўзбагаціць пажыўную каштоўнасць ежы. Бабовыя павінны быць асноўным прадуктам у рацыёне веганаў і вегетарыянцаў.
  3. Не забывайце пра ўключэнне ў ваш рацыён карысных тлушчаў. Яны палягчаюць засваенне такіх вітамінаў, як A, D і E. Вам проста трэба дадаць арэхі, семечкі або авакада ў некаторыя стравы.
  4. А салодкае трэба перамяжаць з садавіной, якая ўзбагаціць дэсерты вітамінамі.

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з ананасамі: незвычайная страва, дзецям спадабаецца 

Ніколі не замарожвайце смажанага. Вось чаму 

Якія глазураваныя сыркі самыя смачныя: беларускія ці замежныя? Вось што паказала дэгустацыя ўсляпую

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
(х_Х)/адказаць/
15.01.2023
абсалютна згодна. спажыванне адной і той жа ежы ад брытанскіх вучоных можа выклікаць дэпрэсію. і гэта ў лепшым выпадку
1
Восіп/адказаць/
15.01.2023
А штодзённае чытанне Нашай Нівы?
0
бс - значыць біпалярачка стабільная/адказаць/
16.01.2023
Восіп, а што замінае чытаць СБ і прэбываць у штодзённай эйфарыі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера