Знайсці
15.01.2023 / 14:557РусŁacБел

Палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА за інфармацыю пра поспехі ўкраінскага войска

Пра гэта распавёў былы палітвязень Віталь Жук, які нядаўна вызваліўся з бабруйскай калоніі № 2. Паводле яго, у ШІЗА зняволеных не адпраўлялі за колькасць лістоў, але маглі адправіць за іх змест — нават калі іх прапусціў цэнзар.

Фота: «Вясна»

«Асабліва так было з інфармацыяй пра вайну. Калі ў лісце напісалі, а ты потым ходзіш па атрадзе і кажаш, якія ўкраінцы малайцы і выйграюць на вайне, або змаглі даць годны адпор рускім, то за такія навіны цябе адразу прыбяруць з жылой зоны», — расказаў ён у інтэрв'ю «Вясне».

Таксама беларускім вязням у калоніях па загадзе зверху паказваюць праграмы расійскіх прапагандыстаў і фільмы пра фашыстаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
хіхі-хаха/адказаць/
15.01.2023
Галоўнае - санкцыі не ўвадзіце супраць лукашэначкі, а то нападзе.
цьфу!
кожны дзень саджаюць у беларусі за падтрымку украіны, а яны лічаць, што лукашэнка не нападае таму што санкцыі не ўводзяць, а не таму што ён баіцца паражэння і паўстання
1
А зяленскі супраць санкцый/адказаць/
15.01.2023
Галоўнае не увадзіць санкцыі, беларусаў кожны дзень саджаюць і пакутваюць за падтрымку украіны, а зяленскі пужаецца што лукашэнка нападзе калі шмат санкцый увесці
15.01.2023
у вас вус адклеіўся, ціху ты, каментар задвоіўся)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера