Знайсці
15.01.2023 / 18:067РусŁacБел

У Лунінцы праводзяць хуткую мадэрнізацыю казармаў для расійскіх вайскоўцаў

Казармы на вайсковым аэрадроме ў Лунінцы павінны быць гатовыя да вайсковых вучэнняў, пачатак якіх запланаваны на 16 студзеня. Генпадрадчыкам будаўніцтва з'яўляецца Лунінецкае ПМК-19. Але з-за таго, што аб'ект у строй трэба ўвесці тэрмінова, у капітальным будаўніцтве ўдзельнічаюць розныя арганізацыі, паведамляе сайт «Медыя-Палессе».

На архіўным фота «Медыя-Палесся» можна бачыць, як выглядалі казармы на вайсковым аэрадроме ў Лунінцы да пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне

Ва ўсіх, хто працуе на будоўлі, паводле інфармацыі выдання, забіраюць тэлефоны пры ўваходзе на аб'ект, таму зняць саму будоўлю няма магчымасцяў.

Уваход у казарму да будоўлі

Як расказаў «Медыя-Палессю» адзін з будаўнікоў, праца вядзецца пад наглядам узброеных людзей.

Матэрыялы і абсталяванне для казармы выкарыстоўваюцца самыя сучасныя. Таксама цалкам перабудаваная дарога пры ўездзе на вайсковую базу. Для пашырэння дарогі высякаліся векавыя лясы. 

Вайсковы аэрадром у Лунінцы задзейнічалі падчас сумесных з Расіяй вучэнняў. На аэрадром прыбылі расійскія СУ-35, пазней — штурмавікі СУ-25см. На баявое дзяжурства заступілі ЗРК С-400 і «Панцыр-С».

Перад уварваннем расійскіх войскаў ва Украіну ў Лунінецкі раён прыязджаў Лукашэнка. Неаднаразова ў Лунінцы была заўважаная расійская вайсковая тэхніка. З мясцовага вайсковага аэрадрома рэгулярна ўзляталі самалёты, над галовамі жыхароў Лунінецкага раёна праляталі ракеты, а на чыгуначнай станцыі выгружалі боепрыпасы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
як вы сказали? шчы? баршчы рая этнавясковая маця/адказаць/
16.01.2023
Оой, какая красата
атличны можа быць у перспякциве санаторый
для вецяранау вайны

0
Змагар Адась/адказаць/
16.01.2023
Трэба гнаць.
0
Витовт/адказаць/
16.01.2023
А чего строители туда ходят на работу? Хатаскрайники? Самоубийцы? Для себя же стараетесь, получите сполна, как прилетать начнут ответки! О своих детях бы подумали, тупо...е!!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера