Знайсці
15.01.2023 / 20:451РусŁacБел

У Мінску ад заўтра стане больш платных парковак

У Мінску з 16 студзеня стане больш платных парковачных месцаў. Як паведамляе прадпрыемства «Паркоўкі сталіцы», у цэнтры сталіцы стануць платнымі яшчэ дзве пляцоўкі.

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер плаціць за стаянку трэба будзе кіроўцам на вуліцах Янкі Купалы (па абодва бакі ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай) і Чырвонаармейскай (па абодва бакі ад вуліцы Кірава да вуліцы Чырвонаармейскай, 36).

Цана паркоўкі будзе стандартнай і складзе адзін рубель за гадзіну.

Адзін рубель — найбольш папулярны тарыф для ўсіх адкрытых стаянак горада. Выключэнне складаюць толькі тэрыторыя Траецкага прадмесця і Верхняга горада. Там цана аднаго паркавальнага месца ў гадзіну складае два і пяць рублёў адпаведна.

Раней на прадпрыемстве «Паркоўкі сталіцы» ўжо анансавалі рост колькасці стаяначных месцаў у Мінску. Як адзначала кіраўніцтва, гэта патрэбна для разгрузкі горада ад затораў. Не выключаецца, што хутка новыя платныя паркоўкі з'явяцца ў раёне плошчы Перамогі (вуліцы Камуністычная, Кісялёва), а таксама на вуліцах Вызвалення, Шпалернай, Шорнай, працягах вуліц Ракаўскай, Даўгабродскай, Вакзальнай.

На сёння ў Мінску крыху больш за 60 платных аўтапарковак, з якіх дзве — закрытага тыпу. Агульная колькасць машынамесцаў на іх перавышае пяць тысяч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мы так рады/адказаць/
15.01.2023
И меньше бесплатных
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера