Знайсці
16.01.2023 / 09:382РусŁacБел

Мінск хоча дамовіцца з Масквой аб рэфінансаванні даўгоў

Беларусь не мае намеру павялічваць суму запазычанняў у Расіі, а спрабуе дамаўляцца аб рэфінансаванні існуючых даўгоў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў.

Фота: Мінабароны Беларусі

Паводле яго слоў, цяпер атрымліваць пазыкі на еўрапейскіх рынках Беларусь не можа з-за санкцый, а з асноўным даўгавым партнёрам — Расіяй (на яе долю прыпадае прыкладна 70% усіх знешніх запазычанняў) прапрацоўваюцца рашэнні аб рэфінансаванні даўгоў.

«У нас ёсць абавязацельствы пагашэння даўгоў перад Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, ёсць тыя крэдыты, якія мы бралі ў выглядзе міждзяржкрэдытаў у Расіі пры розных абставінах. Ёсць рашэнні, што мы можам займаць для бюджэту на расійскай фондавай біржы наўзамен еўрапейскіх інстытутаў, якія ўжылі супраць нас санкцыі. Гаворка ідзе не аб павелічэнні запазычанняў, а аб рэфінансаванні тых даўгоў, якія ў нас ужо былі, — не 100%, але ў нейкай частцы, каб нам лягчэй было іх пагашаць, а таксама абслугоўваць нашы абавязацельствы», — сказаў Селіверстаў.

Пры гэтым ужо дасягнута дамоўленасць аб тым, што плацяжы ў пагашэнне абслугоўвання запазычанасці па ўсіх дзяржкрэдытах Беларусі з сакавіка 2022-га па красавік 2023 года ў агульнай суме $1,4 млрд пераносяцца на перыяд з 2028-га па 2033 год.

У жніўні мінулага года Менск дамовіўся з Масквой аб новым крэдыце прыкладна на $1,5 млрд для рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў. Частка сумы на стварэнне вытворчасцей ужо пералічаная.

Паводле справаздачы Сусветнага банка, Беларусь — найбуйнейшы даўжнік Расіі па стане на 2021 год. На канец 2019 года Мінск быў павінен Маскве $8,1 млрд, але за два гады доўг вырас да $8,5 млрд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Гром/адказаць/
16.01.2023
Крэпкі хазяйственні нічога ня скажаш
0
Терапевт/адказаць/
17.01.2023
Гром, крэпка прысасауся. По хозяйски . Ну там в принципе вся вертикаль так устроена. Кто кому лучше отсосет
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930