Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн
Яго паху дастаткова, каб у доме з’явілася атмасфера свята. Дарэчы, смачны глінтвейн можа быць і безалкагольны — калі гатаваць яго з соку чырвонага вінаграду.
Фота: BBC Food
Інгрэдыенты для глінтвейну могуць вар'іравацца ў залежнасці ад вашых густаў і наяўнасці іх дома. Каб згатаваць глінтвейн, вам спатрэбіцца:
- 1 вялікі апельсін або лупіны апельсінаў, свежыя ці сухія
- 3 лімоны або лупіны лімонаў, свежыя ці сухія
- 12 бутонаў сушанай гваздзікі
- 2 мандарыны, калі маеце
- 2 бутэлькі чырвонага віна па 750 мілілітраў або паўтара ці два літры вінаграднага соку
- 2 палачкі карыцы
- 150 грамаў цукру (па жаданні)
- брэндзі на смак (па жаданні)
- Акуратна ачысціце апельсіны і лімоны ад цэдры так, каб яна была дужа тонкая. Можаце скарыстацца прыладай для луплення гародніны. Адцісніце з садавіны сок і адстаўце яго ўбок.
- Уторкніце бутоны гваздзікі ў мандарыны.
- Наліце віно ці сок і 1,2 літра халоднай вады ў вялікую каструлю з тоўстым дном, дадайце цэдру і сок цытрусавых. Пакладзіце туды ж мандарыны з гваздзікай і карыцу. Давядзіце сумесь да кіпення, потым трохі зменшыце агонь, накрыйце каструлю і працягвайце варыць глінтвейн — можна менш, можна больш, да гадзіны. Падчас гатавання паступова дадавайце цукар, пакуль глінтвейн не стане дастаткова салодкі на ваш густ (магчыма, у вас застанецца лішні цукар).
- Працадзіце глінтвейн і падавайце яго гарачым у кубках.
Рэцэпт на выхадныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам
Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага
Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам






У СМІ паведамілі пра візіт «кадыраўцаў» у Грузію
 1
На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску задумалі зрабіць конку
 2
З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі ахвяраванні з Ночы музеяў. Злодзеяў знайшлі, але музею трэба дапамога
 1
Пад Рагачовам маршрутка з пасажырамі перавярнулася некалькі разоў — пяць чалавек у бальніцы
 1
Да Дня Расіі ў цэнтры Мінска будуць даваць бясплатны канцэрт прапуцінскія гурты. А з імі — «Сябры» і сёстры Груздзевы
 6
Трылер з элементамі камедыі: Сабаленка не без цяжкасцяў прабілася ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос»
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
давайце так. па пункціках
пункт 1. вы пакінулі Беларусь. фізічна. і вельмі даўно. гэта так?