Знайсці
16.01.2023 / 16:182РусŁacБел

Праблемы беларускага бізнэсу за мяжой абмяркуюць на форуме ў Давосе — можна даслаць свае прапановы

У найбуйнейшым сусветным эканамічным форуме, які ладзіцца ў Давосе 16-20 студзеня, возьме ўдзел дэлегацыя Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой ABBA для абмеркавання ў партнёрстве са Святланай Ціханоўскай праблем беларускіх бізнэсменаў за мяжой. Сярод пытанняў — візы, банкаўскае абслугоўванне, доступ да фінансавання і праграм падтрымкі, легалізацыя.

Фота: World Economic Forum

У форуме ўдзельнічаюць лідары 52 дзяржаў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. Беларускія дэлегацыі не запрашалі да ўдзелу ў Давоскім эканамічным форуме з 1992 года, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч.

Цяпер дэлегацыю на форуме ўзначаліць Святлана Ціханоўская, якую запрасiлi выступiць на галоўнай сцэне.

19 студзеня ў рамках Давоскага форуму адбудзецца панэльная дыскусія на тэму беларускага бізнэсу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Упершыню ў гісторыі Давоса гэта дыскусія цалкам прысвечаная Беларусі. На ёй Святлана Ціханоўская падзеліцца бачаннем дэмакратычных сіл па развіцці і падтрымцы прыватнага сектара Беларусі і будучых эканамічных рэформаў. Прадстаўнікі дэлегацыі ABBA выступяць з дакладамі аб стане беларускага бізнэсу за мяжой, абазначаць галоўныя праблемы і прапануюць шляхі іх вырашэння.

Для больш поўнага абмеркавання на форуме, ABBA просіць бізнэcoўцаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пры вядзенні бізнэсу за мяжой, напісаць пра гэта на электронны адрас [email protected].

Усе звароты будуць прааналізаваны і найбольш частыя пытанні будуць вынесены на абмеркаванне з замежнымі партнёрамі, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дзелавых устаноў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Олег /адказаць/
16.01.2023
[Рэд. выдалена]
2
Бони-М/адказаць/
16.01.2023
А кто-то знает, в этой группе АВВА, есть кто-нибудь из бизнеса? Или это очередной грант-проект для сэлфи?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930