Знайсці
16.01.2023 / 17:442РусŁacБел

З-за аварыі засталіся без вады Пружаны. І гэта не на адзін дзень

Сёння раніцай Пружанскі райвыканкам паведаміў, што з-за аварыі на сетках водазабеспячэння ў горадзе часова адключаная падача вады. 

Цяпер праводзяцца аварыйна-аднаўленчыя работы, а з 12:30 у 11 пунктах арганізаваны падвоз пітной вады. Праўда, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі «настойліва рэкамендуе кіпяціць ваду, набраную ў месцах падвозу, перад ужываннем».

Па словах мясцовых жыхароў, у дзіцячых садках бацькам паведамілі, што сёння дзеці вучыцца не будуць, а ў школы з заўтрашняга дня трэба даць дзецям з сабой ваду і вільготныя сурвэткі.

«У крамах ваду ўжо амаль раскупілі», — кажа жыхар Пружан.

Па папярэдняй інфармацыі, прычына надзвычайнага здарэння — у паломцы адной з помпаў, якая адказвае за водазабеспячэнне горада.

«Рамонт і ліквідацыя непаладкі можа расцягнуцца на некалькі сутак», — сказалі «Нашай Ніве» ў водаканале.

КУВП «Камунальнік» просіць гараджан «мінімізаваць выкарыстанне каналізацыйнай сістэмы і такім чынам пасадзейнічаць хутчэйшаму правядзенню работ».

Насельніцтва Пружан — каля 20 тысяч чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
10
16.01.2023
"просіць гараджан «мінімізаваць выкарыстанне каналізацыйнай сістэмы"
не сікаць і не какаць. цярпець
16.01.2023
Очевидно же, что это польская ДРГ пробралась праз пушчу и выпила всю воду в Пружанах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930