Знайсці
16.01.2023 / 23:5710РусŁacБел

Прадстаўнік Генштаба расказаў, што будзе з тымі вайсковаабавязанымі, якія не прыйшлі на зверку

Прадстаўнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Міхаіл Фафанаў у эфіры тэлеканала СТБ паўтарыў афіцыйныя звесткі, што на зверку звестак вайсковаабавязаных, якую Мінабароны праводзіла ў канцы мінулага года, прыйшлі нібыта ажно 95% усіх тых, хто быў павінен. А чаго чакаць тым, хто не прыйшоў?

Паводле слоў вайсковага чыноўніка, ёсць невялікі працэнт грамадзян, якія па аб'ектыўных прычынах (камандзіроўкі, хвароба, знаходзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь) не прайшлі зверку.

«Далейшая праца па зверцы іх уліковых звестак будзе праводзіцца ў ходзе планавай працы ваенных камісарыятаў.

Такім чынам, ніякіх санкцый да тых, хто не прайшоў зверку, у тым ліку і абмежавання выезду за межы Рэспублікі Беларусь, не прадугледжана. Хай не баяцца, прыходзяць і ўсё ў планавым парадку, калі ім будзе зручна, пройдуць», — сказаў Міхаіл Фафанаў. 

І падкрэсліў, што «мерапрыемствы па зверцы ўліковых звестак не разавыя, а праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь ваеннымі камісарыятамі пастаянна на планавай аснове».

Раней ваенкам Брэсцкай вобласці заявіў у адмысловым відэа, што тых, хто не з'явіўся на зверку, не будуць выпускаць за мяжу. Але Мінабароны, як толькі гэтая інфармацыя пачала пашырацца, адразу ж яе абвергла.

Чытайце таксама:

«Абмежаванні на выезд за межы краіны прымяняцца не будуць». Мінабароны паспяшалася абвергнуць словы брэсцкага ваенкама

Беларусаў, якія не прайшлі зверку звестак у ваенкамаце, плануюць не выпускаць за мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.01.2023
Те, кто пришли: "А что, так можно было?!!!"
17.01.2023
не веру ні ў якія загавары і т.п.
а наконт прозвішча... невольна часцяком заўважаеш, што прозвішча адпавядае чалавеку ці чалавек адпавядае прозвішчу
а вытрымку прывяла хутчэй з акцэнтам на тое, што русскае
1
Однако/адказаць/
17.01.2023
Однако, оказывается, что белорусское, орудийное мясо согласно погибать за мафию лукашенко, раз табунами ринулось на сверку. Если верить этому "полковнику".

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера