Знайсці
17.01.2023 / 17:499РусŁacБел

Ціханоўскай прапанавалі прыехаць у Беларусь, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы

Прэс-служба Мінскага гарадскога суда адказала на просьбу Святланы Ціханоўскай даць ёй магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, па якой цяпер у Мінску супраць яе праводзіцца завочны суд. 

«Мінскім гарадскім судом разгледжана хадайніцтва Ціханоўскай С. Г. ад 11 студзеня 2023 года аб наданні магчымасці азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы. Па выніках разгляду ёй растлумачана, што рэалізаваць права, прадугледжанае арт. 285 КПК, і азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы магчыма ў памяшканні Мінскага гарадскога суда па адрасе: г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3, каб. 313 з 09:00 да 13:00, з 14:00 да 18:00 (панядзелак—пятніца)», гаворыцца ў паведамленні.

У аўторак пачаўся завочны суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Усе абвінавачаныя на гэты момант знаходзяцца за межамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская расказала, як ёй прызначылі адваката

У Мінску пачынаецца завочны суд над Ціханоўскай, Латушкам і іншымі членамі Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
1
Жыве вечна/адказаць/
17.01.2023
Хутчэй бы ужо у новай беларусі забаранілі московітам шастаць у беларусь са сваім алкатурызмам паглядзець "чісто красіво дорогі батька молодец". Толькі па гуманітарным візам
0
Жыве вечна/адказаць/
17.01.2023
   Страна которая подносит снаряды.,Краіна - гэта бы , беларусы. Зараз беларусь могуць захаваць толькі тыя хто збяражы нашу культуру і мову 
0
ЯНКА/адказаць/
18.01.2023
Жыве вечна, так. Але пры зьберажэньні мовы трэба абавязкова адрозьніваць словы «зараз» і «цяпер». :))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930