Знайсці
18.01.2023 / 23:082РусŁacБел

Адчуваеце эмацыйнае выгаранне? Вось тры парады вам, калі вы працуеце аддалена

Аддаленая праца мае плюсы — ты сам сабе бос і сам вызначаеш графік занятасці. Але як не паехаць ад адзіноты?

Усё больш працадаўцаў і яшчэ больш працаўнікоў аддаюць перавагу аддаленай працы, а некаторыя кампаніі ўвогуле зачыняюць офісы. Гэта прымушае супрацоўнікаў і кіраўнікоў спраўляцца з новымі выклікамі, не апошняе месца сярод якіх займаюць праблемы з псіхічным здароўем.

Каманда выкладчыкаў з чатырох амерыканскіх універсітэтаў, абапіраючыся на даследаванні з удзелам людзей, якія працуюць па дамове падраду, вызначаюць некаторыя праблемы працы ў ізаляцыі і прапануюць практычныя парады для іх вырашэння.

Эмацыйныя выдаткі ізаляванай працы

Акрамя відавочных пазітыўных момантаў падраднай працы, яна можа мець і негатыўны эмацыйны ўплыў, звязаны з ізаляцыяй.

Падрадныя працаўнікі часта адчуваюць сябе адзінокімі і трывожнымі, таму што ім не хапае «лёгкага доступу да адносін» або сімвалічнага членства ў арганізацыі. Выявілася, што падобная трывога можа падымацца да клінічна небяспечнага ўзроўню.

Некаторая ступень турботы можа быць здаровай — яна можа нават падтрымліваць прадукцыйнасць. Аднак больш высокія ўзроўні пастаяннай трывогі могуць быць разбуральнымі. Калі чалавек марнуе свае рэсурсы і энергію на змаганне з хранічнай трывогай, якая ўзнікае праз умовы працы і штодзённыя працоўныя патрабаванні, у яго натуральна больш шанцаў выгарэць.

Нягледзячы на ​​гэта, многія падраднікі навучыліся радавацца такой сітуацыі. Фактычна з даследавання вынікае, што аўтаномія ў гэтым тыпе працы — працаваць самастойна і выбіраць, як, калі і дзе працаваць — можа як выклікаць трывогу, так і зніжаць яе. Даследаванні падказваюць, як абысці ці даць рады негатыўным момантам.

1. Культывацыя супольнасці

Адзін са спосабаў разарваць ізаляцыю працы ў адзіноце — наўмысна стварыць сістэму падтрымкі. Новыя даследаванні сацыяльнага жыцця падрадных працаўнікоў паказваюць, што можна пабудаваць квітнеючую сацыяльную супольнасць, нават калі праца не звязана з убудаванымі адносінамі. Але працаўнікі павінны быць актыўнымі і вынаходлівымі ў пошуку і паглыбленні сувязяў.

Выбудоўцы новых сацыяльных кантактаў могуць спрыяць інтэрнэт-форумы, прафесійныя асацыяцыі і каворкінгі. Гэтыя групы могуць даць адчуванне прыналежнасці да большай супольнасці.

Іншы спосаб — гэта дадатковая звычайная праца ў адным і тым жа грамадскім месцы, напрыклад, у кавярні.

Актыўны пошук і ўмацаванне паўнавартасных міжасобасных адносін спрыяюць падтрымцы добрага настрою і кіраванню цяжкімі эмоцыямі, такімі, як трывога.

2. Разрыў негатыўных мадэляў мыслення

Румінацыя («разумовая жуйка») — гэта ўяўнае перажоўванне адных і тых жа думак, узор негатыўнага мыслення, пры якім людзі зацыкліваюцца на сваіх праблемах і недахопах, а не ўспамінаюць дасягненні або прыдумляюць магчымыя рашэнні.

Калі ізаляваныя работнікі адчуваюць сябе адзінокімі і трывожнымі, яны больш схільныя да румінацыі. Напрыклад, спалучэнне стрэсавых фактараў, ад фінансавай нестабільнасці да хранічнай ізаляцыі, можа спрыяць разважанням накшталт: «Я сёння не скончыў працу з кліентам — гэта азначае, што я дрэнна спраўляюся са сваёй працай».

Ёсць шмат заснаваных на фактах інструментаў і практык, якія могуць дапамагчы людзям больш карыснымі і эфектыўнымі спосабамі ўсведамляць жуйныя думкі і займацца імі.

Яны ўключаюць у сябе метады ўсвядомленасці (у прыватнасці, медытацыю), вядзенне дзённіка, практыкаванні па рэфлексіі, а таксама многія формы псіхатэрапіі.

3. Практыкаванне па рэфлексіі

У наступны раз, калі вы заўважыце пачуццё прыгнечанасці, трывогі або затрымаецеся ў шкодных разважаннях, паспрабуйце адно простае практыкаванне, створанае клінічным псіхолагам Наташай Хансен з Універсітэта Індыяны. Зрабіце паўзу і задайце сабе наступныя чатыры пытанні, запісваючы свае адказы і разважаючы ў працэсе над кожным.

  • Пра што я толькі што думаў?
  • Ці праўдзівая гэтая думка: якія ёсць доказы для гэтай думкі і ці ёсць доказы супраць яе?
  • Ці дапамагае гэтая думка: ці рухае яна мяне ў напрамку важных для мяне рэчаў?
  • Ці ёсць што-небудзь яшчэ, што я мог бы сабе сказаць, што было б больш праўдзівым і больш эфектыўным падчас руху мяне да маіх мэтаў?

Знайдзіце яшчэ хвіліну, каб паразважаць над тым, што вы запісалі на апошнім этапе. Што вы пры гэтым адчуваеце? Што гэта падштурхоўвае вас рабіць у параўнанні з думкай, якую вы запісалі на першым этапе?

Рэгулярнае выкананне такіх практыкаванняў можа дапамагчы ізаляваным супрацоўнікам кантраляваць сваё псіхічнае здароўе. Шмат у чым гэта падобна да таго, як у спартсменаў фарміруецца мышачная памяць падчас трэніровак: чым больш работнікі ўсіх відаў практыкуюць улоўліванне і замену бескарысных схем мыслення, тым больш звыклым і эфектыўным становіцца гэтае мысленне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Аватар/адказаць/
19.01.2023
НН спасибо за полезную статью.
0
Внутренний эмигрант/адказаць/
17.02.2024
Мы все на удалёнке с тех пор, как режим загнал нас по домам своими репрессиями и красно-зелёным оформлением общественных мест...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера