Знайсці
18.01.2023 / 10:191РусŁacБел

«Скажы, наш беглы эмігрант, як табе тут жывецца?» Пародыя на сюжэт дзяржТБ сабрала сотні тысяч праглядаў

Чыноўнікі-купалаўцы Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыехалі ў Варшаву і вырашылі запытаць выпадковага беларуса пра жыццё за мяжой. «Меркаванне эмігранта аб жыцці ў гэтай еўрапейскай клаацы».

Скрыншот відэа

Ролік з такім сюжэтам запісалі акцёры «ЧынЧынЧэнэл». Яны перабольшылі той абсурд, які паказваюць па дзяржаўных тэлеканалах. «Ніякага мантажу!» — кажуць у кадры чыноўнікі пра груба нарэзаныя сцэны.

«Думаю, у чыноўнікаў і прапагандыстаў у галаве сядзіць спецыяльны мантажор, які выразае з рэальнасці ўсё, што не пацвярджае закасцянелую карціну іх свету», — кажа Міхась Зуй, акцёр і аўтар ідэі.

«Выпадковага эмігранта» ў Варшаве сыграў былы акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік.

Пародыя сабрала 775 тысяч праглядаў у тыктоку і 264 тысячы ў інстаграме.

Галоўныя героі «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч — гэта створаныя акцёрамі Купалаўскага тэатра зборныя парадыйныя вобразы беларускіх чыноўнікаў, якія вырашылі «павярнуцца да народа тварам» і заснавалі свой БелДзяржЮтубКанал. Там яны публікуюць сваё меркаванне аб тым, што адбываецца, і камунікуюць з неабыякавымі грамадзянамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
3
Ха-ха
180
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
2
0
Улад/адказаць/
18.01.2023
Шыкоўна! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930