Знайсці
18.01.2023 / 11:431РусŁacБел

Мінздароўя: Штам «кракен» у Беларусь яшчэ не прыйшоў, большасць хварэе на грып

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што выпадкаў заражэння ў нас варыянтам «кракен» пакуль што не выявілі. У Расіі новы штам каранавіруса ўжо зафіксавалі.

Сярод рэспіраторных вірусаў, якія цяпер цыркулююць у Беларусі, пераважаюць вірусы грыпу — іх больш за 80%. Асноўныя — вірус грыпу А(H1N1)pdm09, вірус грыпу B і А(H3N2). 

Новы варыянт каранавіруса, імаверна, з'явіўся ў выніку заражэння аднаго чалавека двума рознымі варыянтамі амікрона. «Кракен» атрымаўся больш заразным.

Упершыню варыянт ХВВ.1.5 («кракен») быў выяўлены ў кастрычніку 2022 года ў ЗША і цяпер дамінуе на тэрыторыі ЗША. Таксама новы варыянт зафіксаваны як мінімум у 35 іншых краінах.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што гэты падварыянт, хоць і больш заразны, не з'яўляецца больш сур'ёзным або шкодным.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Петришенко/адказаць/
18.01.2023
Ложь. Поскольку темты берут чиновникам в лечкомисаии ТОЛЬКО, а больше нигде в обычных поликлиниках, то и статистика такая. Никто не знает, что с гриппом и кракен.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930