Знайсці
21.01.2023 / 11:402РусŁacБел

Што паглядзець. «Адны з нас» (The Last of Us) — абсалютна захапляльная антыўтопія

Амерыканскі канал НВО прэзентаваў у студзені доўгачаканую навінку «Адны з нас» — серыяльную адаптацыю камп’ютарнай гульні 2013 года The Last of Us. Ад выніку ў захапленні і крытыкі, і фанаты гульні. Расказваем, чаму і вам варта паглядзець навінку.

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

Найлепшыя адаптацыі не проста імітуюць зыходны матэрыял, але таксама імкнуцца ўзбагаціць яго для тых, хто з ім знаёмы, і адначасова адкрыць незвычайна цікавую гісторыю тым, хто не ведае зыходнік. Стваральнікі серыяла «Адны з нас» (сярод якіх Крэйг Мазін, адзін з аўтараў «Чарнобыля») так і робяць. Гэта бліскучы пераказ адной з самых папулярных відэагульняў, які пераасэнсоўвае тое, што зрабіла яе такой асаблівай для многіх, і дазваляе ёй зноў уражваць і ашаламляць, расказвае ign.com.

Дзякуючы дзвюм фенаменальным галоўным ролям і цудоўнаму бачанню таго, што значыць знайсці надзею і каханне ў свеце, які адмаўляе гэта, «Адны з нас» захапляе ад першага эпізоду да апошняга. Калі вы гулялі ў The Last of Us, то можаце ведаць асноўныя лініі сюжэта, але горшым серыял ад гэтага не стане, бо ў сюжэце могуць быць адхіленні.

Падчас прагляду мы трапляем у постпандэмічны свет, дзе нешматлікія людзі імкнуцца выжыць сярод зомбі і смяротнай хваробы. Гісторыя разварочваецца вакол кантрабандыста Джоэла, якому трэба давезці дзяўчыну Элі на захад Амерыкі, якую за апошнія 20 гадоў спустошыла жудасная грыбковая пандэмія. Не ўсё ідзе спакойна, бо за кожным рогам герояў чакае небяспека як у людскім, так і ў нялюдскім абліччы.

Сюжэт не моцна адхіляецца ад першакрыніцы, але часам аўтары адступаюць ад яе, каб праліць святло на раней невядомыя элементы свету гульні The Last of Us. Калі і ёсць змены, то яны ніколі не выглядаюць навязанымі, а ідэальна ўпісваюцца ў эстэтыку гульні. Серыял цікава расказвае пра дапандэмійны свет, знаёміць з жыццём грамадства як да, так і пасля выбуху хваробы.

«Адны з нас» ад НВО — гэта захапляльная адаптацыя класнай гісторыі з відэагульняў. Дзякуючы цудоўнай акцёрскай ігры Белы Рэмсі і Педра Паскаля, выканаўцаў галоўных роляў, мы атрымліваем шоу, у якім фанаты гульні-першакрыніцы знойдуць для сябе новыя дэталі, а пачаткоўцы ў рэальнасці Джоэла і Элі адкрыюць для сябе гісторыю з захапляльнага боку.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 9,4/10

Rotten Tomatoes — 99% (крытыкі), 96% (гледачы)

Што паглядзець. «Кароль Талсы» (Tulsa King) — дэбют Сталонэ ў серыялах

Беларуска ў журы «Залатога глобуса» расказала, як вызначала пераможцаў кінапрэміі, і параіла фільмы для прагляду

Топ серыялаў ад журналістаў «Нашай Нівы». Некаторыя з іх дакладна стануць адкрыццём для вас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Картопеллiнiанi/адказаць/
21.01.2023
А я пагляджу (ды раю паглядзець) «Бал» (фр. Le Bal) Этторе Скола.
0
Жыве/адказаць/
22.01.2023
Педр Паскаль играет мандалорца,если вы смотрели такой сериал
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера