Знайсці
19.01.2023 / 09:263РусŁacБел

Яўрэі патрабуюць, каб Лаўроў выбачыўся за параўнанне расіян з ахвярамі Халакосту

Еўрапейскі яўрэйскі кангрэс (EJC) адрэагаваў на заяву міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова, які параўнаў расіян з яўрэямі, а Захад — з Гітлерам.

«Мы шакаваныя і абураныя гэтым ганебным параўнаннем, зробленым міністрам Лаўровым, дзеянняў кааліцыі дэмакратычных краін — з гітлераўскім пераследам і забойствам шасці мільёнаў яўрэяў падчас Халакосту. Гэта скажэнне Халакосту на самым простым узроўні, і мы заклікаем спадара Лаўрова папрасіць прабачэння і адклікаць гэтыя каментары», — заявіў прэзідэнт EJC Арыэль Музікант.

У сераду Лаўроў параўнаў расіян з яўрэямі, а Захад — з Гітлерам і Напалеонам.

«Гэтак жа, як Гітлер хацеў канчаткова вырашыць «яўрэйскае пытанне», цяпер, калі вы пачытаеце заходніх палітыкаў, не толькі з Польшчы і Прыбалтыкі, але і значна больш разумных, яны адназначна кажуць, што Расія павінна зведаць стратэгічную паразу», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
стоп рашизм/адказаць/
19.01.2023
А евреи ещё так и не поняли с кем имеют дело, что идеология «руzzкого мира» построена на фашистских, имперско-совковых постулатах! Стоп русский фашизм - стоп рашизм!
0
Грышка /адказаць/
19.01.2023
Расея злачынец, а не ахвяра.
0
Гость/адказаць/
19.01.2023
На самом деле это современная Европа должна оскорбиться за сравнение с гитлеровским рейхом.Но каков ход мысли , сравнить поражение России с ‘’окончательным решением еврейского вопроса’’.Это надо иметь определенные способности.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера