Знайсці
19.01.2023 / 12:332РусŁacБел

Дар'і Лосік далі два гады калоніі 

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала.

Сёння быў вынесены прысуд Дар'і Лосік. Ёй далі два гады калоніі за садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню.

«Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку», — сказала Дар'я Лосік у судзе.

Дар'ю Лосік — жонку асуджанага на 15 гадоў блогера Ігара Лосіка — затрымалі 18 кастрычніка.

Як паведамлялася, падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв'ю, якое абвінавачаная дала ў красавіку тэлеканалу «Белсат», што прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Паводле версіі пракуратуры, у размове з журналістам Дар'я «пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня» і «дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, у кампетэнцыю якіх уваходзіць ажыццяўленне крымінальнага пераследу і выкананне правасуддзя».

У Ігара і Дар'і Лосікаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, над якой цяпер апякуюцца бабулі і дзядулі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Страна должна знать своих героев/адказаць/
19.01.2023
Моцнай жанчыне мужнасці і сіл вытрымаць гэта выпрабаванне. А прозвішчы суддзі і пракурора - грамадству, каб ведала сваіх ‘’герояў’’
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
20.01.2023
оў
а дар'я мела магчымасць схадзіць на манікюр

ну проста я не мела такой магчымасці і не маю

а галоўнае - не хачу мець
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера