Знайсці
19.01.2023 / 14:037РусŁacБел

У Аўстрыі кот пакусаў чатырох чалавек і паўстаў перад судом

Незвычайную гісторыю кашэчага злачынства, затрымання хвастатага падазраванага і цэлага працэсу супраць яго распавядае нямецкае выданне Augsburger Allgemeine.

Andrea Warnecke, picture alliance/dpa

Улетку 2022 года маленькая жыхарка горада Інсбрук у аўстрыйскім рэгіёне Тыроль гуляла ў пясочніцы, міма праходзіў суседскі кот па мянушцы Сімба. Дзяўчынка хацела яго пагладзіць, і ён укусіў яе. Месца ўкусу запалілася, а бацькі падалі на ўладальніцу ката ў суд. Затым сітуацыя абвастрылася.

Падазраваны ў злачынстве кот сам з'явіўся ў дом да пацярпелай праз адчыненыя дзверы тэрасы. Мама дзяўчынкі замкнула яго ў ванным пакоі і выклікала ветэрынараў.

Сімбу адправілі ў прытулак на чатыры тыдні на каранцін, дазволіўшы вярнуць яго гаспадыні пры ўмове «хатняга арышту». Пракуратура разгарнула цэлае следства — яшчэ чатыры пацярпелыя абвінавацілі таго ж ката ў нанясенні «цялесных пашкоджанняў». У аўстрыйскай паліцыі зрабілі афіцыйную заяву: «Хатніх жывёл варта ўтрымліваць такім чынам, каб ніхто не зазнаў небяспекі».

Нарэшце справа дайшла да суда, і тут здарылася нечаканасць: сведкі не змаглі апазнаць ката па фота! Больш за тое, работніца прытулку сцвердзіла, што ў час знаходжання там Сімба паказаў сябе як добры і прыязны кот. У снежні 2022 года ката і яго ўладальніцу апраўдалі за недахопам доказаў. Зрэшты, бок абвінавачвання абяцае падаць апеляцыю.

Гэтую гісторыю можна лічыць кур'ёзам, але адну сур'ёзную выснову зрабіць усё ж варта: за сваімі гадаванцамі варта сачыць і не дапускаць, каб яны на кагосьці нападалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.01.2023
У австрийского кота больше шансов быть оправданным в суде, чем у беларуса.
0
на х ат ню хімію таку "гаспадыню". на ланцуг. разам з катом/адказаць/
20.01.2023
Хатняя гаспадыня, а што гэта хатні кот робіць на вуліцы? ды шчэ ў дзіцячай пясочніцы? срэ і сцыць? а ў дзіцяці, што выпадкова паесць кулічыкі з такога пясочку, потым панос. і гэта шчэ ў лепшым выпадку
0
Монро/адказаць/
20.01.2023
Поддерживаю обвинение. Наказание коту: кормить всю жизнь свежайшей колбасой и только ею.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера