Знайсці
19.01.2023 / 14:11РусŁacБел

Польскі генерал: Расія можа ўдарыць з боку Варонежа, Курска і Бранска

Менавіта цяпер надыходзіць вырашальны і, магчыма, пераломны момант у расійска-ўкраінскай вайне, таму менавіта цяпер неабходна ў разы павялічыць дапамогу зброяй Украіне, заявіў у інтэрв'ю BBC News Украіна генерал Вальдэмар Скшыпчак, які ў мінулым камандаваў сухапутнымі сіламі Польшчы і займаў пасаду намесніка міністра абароны.

Як адзначае генерал Скшыпчак, пасля таго, як расійская армія пацярпела правал у вясновай і летняй кампаніях, яна стала, пачынаючы з кастрычніка, канцэнтраваць войскі ў раёне Бранска, Курска і Варонежа. Менавіта там засяроджана большасць з 300 тысяч салдат, набраных у ходзе масавай мабілізацыі.

Генерал лічыць, што Расія можа зноў ударыць па Украіне менавіта з гэтага напрамку і рушыць на поўдзень. Пры гэтым сцэнары пад ударам апынуцца Палтава і Днепр. На Кіеў Пуцін, хутчэй за ўсё, не пойдзе, а скарыстаецца стратэгіяй малых крокаў, якую ён ужыў у 2014 годзе, калі захапіў Луганск і Данецк, прагназуе польскі генерал.

Далей, хутчэй за ўсё, яго мэтай будзе частка Харкаўскай вобласці, Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей. А вось ці ўдасца яму гэта зрабіць, залежыць, на думку Скшыпчака, ад той дапамогі, якую павінен даць Украіне Захад.

«Гэта падобна да таго, калі лекар дае хвораму толькі некалькі кропель леку замест паўнавартаснага лячэння», — кажа ён.

Пра тое, што ваенная дапамога Украіне з боку Захаду носіць свайго роду кропельны характар і яе крытычна не хапае для паспяховага адбіцця расійскай агрэсіі, апошнім часам шмат кажуць у Кіеве, гэты пункт гледжання падзяляюць і ваенныя эксперты.

З-за высокай верагоднасці новага наступу Расіі ў наступныя два-тры месяцы, Украіне як мага хутчэй варта перадаць больш танкаў, бранятэхнікі і дальнабойных ракетных сістэм, якія страляюць на 300 і больш кіламетраў, сцвярджае генерал.

У якасці прыкладу ён прыводзіць той факт, што ўкраінская армія не можа рабіць глыбокія ракетныя ўдары па вялікай колькасці расійскіх войскаў, а такім чынам можна было б эфектыўна сарваць падрыхтоўку да наступу на ўкраінскую тэрыторыю. Але УСУ не могуць нанесці гэтыя ўдары, таму што не маюць адпаведнай зброі.

Генерал таксама адзначае, што, паколькі Захад так і не адважыўся ўвесці рэжым закрытага неба над Украінай, ёй самой даводзіцца абараняцца ад удараў з паветра і трэба рыхтавацца да таго, што пры новым магчымым наступе Расія будзе выкарыстоўваць значна больш сваіх баявых самалётаў.

Украіне патрэбныя дальнабойныя ракеты, каб іх збіваць яшчэ на старце над тэрыторыяй Расіі або над тэрыторыяй Беларусі, паколькі гэта — права Украіны на самаабарону, перакананы Вальдэмар Скшыпчак.

Што датычыць патэнцыйнага сцэнара новага нападу на Украіну з боку Беларусі, то польскі генерал яго выключае. Калі б беларускую армію можна было задзейнічаць у гэтай вайне, гэта даўно б адбылося, мяркуе ён, звяртаючы ўвагу на тое, што Расія ўжо прысвоіла сабе большую частку беларускіх узбраенняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930