Знайсці
19.01.2023 / 14:3828РусŁacБел

Еўрапарламент прагаласаваў за стварэнне міжнароднага трыбунала для Пуціна і Лукашэнкі

Еўрапарламент прагаласаваў за стварэнне спецыяльнага міжнароднага трыбунала для расследавання ваенных злачынстваў рэжымаў Расіі і Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка (злева) і Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

«За» рэзалюцыю прагаласавалі 472 дэпутаты, «супраць» — толькі 19.

«Адзначаецца, што ён павінен расследаваць не толькі Пуціна і кіраўніцтва РФ, але таксама Лукашэнку і кіраўніцтва рэжыму ў Беларусі», — адзначыў у сваім твітары журналіст радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

У рэзалюцыі Еўрапарламента гаворыцца, што паўнамоцтвы трыбунала павінны дазваляць яму прыцягнуць да адказнасці не толькі Уладзіміра Пуціна, вайсковае і палітычнае кіраўніцтва Расіі, але і Аляксандра Лукашэнкі, а таксама вайсковае і палітычнае кіраўніцтва Беларусі, «як дзеяздольнай дзяржавы, з тэрыторыі якой і пры матэрыяльна-тэхнічнай падтрымцы якой Расійская Федэрацыя вядзе сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны».

Варта адзначыць, што гэта «неабавязваючая рэзалюцыя», яна ўяўляе сабой заклік, а не заканадаўчую норму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ника/адказаць/
19.01.2023
Все эти тараканьи чинуши и колобаранты должны ответить в суде и пройти люстрацию. Этот мракобесный совок нужно вытравить из гос системы.
0
Мойша/адказаць/
20.01.2023
Mar, я іх ужо 20 лет на маршах бачыў і шо?)))
20.01.2023
Мойша, значит, длинная дорога. Но ведет она в Гаагу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера