Знайсці
19.01.2023 / 14:53РусŁacБел

Такаеў распусціў парламент Казахстана і ўсіх дэпутатаў у краіне

Выбары новага складу ніжняй палаты парламента прызначаныя на 19 сакавіка. Такаеў патлумачыў пазачарговыя выбары логікай канстытуцыйнай рэформы, піша РБК.

Фота: akorda.kz

У Казахстане распушчаная ніжняя палата (мажыліс) парламента Казахстана і дэпутаты ўсіх рэгіянальных масліхатаў. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, які апублікаваны на сайце прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева.

«Прызначыць пазачарговыя выбары дэпутатаў Мажыліса на 19 сакавіка 2023 года. <…> Указ ўводзіцца ў дзеянне з дня апублікавання», — гаворыцца ў дакуменце.

Дату выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў вызначыць ЦВК краіны.

У спецыяльнай заяве Такаеў выказаў надзею, што абноўленыя склады дэпутатаў працягнуць працаваць у такім жа фармаце і «нададуць новы імпульс» усебаковай мадэрнізацыі краіны.

«Правядзенне пазачарговых выбараў у мажыліс і масліхаты прадыктавана логікай канстытуцыйнай рэформы, падтрыманай грамадзянамі на агульнанацыянальным рэферэндуме. Па яе выніках наша краіна перайшла на новыя, больш справядлівыя і канкурэнтныя правілы фарміравання прадстаўнічай галіны ўлады», — сказана ў заяве Такаева.

Паводле заявы казахстанскага прэзідэнта, цяпер 70% дэпутатаў Мажыліса будуць абірацца па партыйных спісах, а 30% — па аднамандатных акругах. Выбары ў масліхаты абласцей і гарадоў рэспубліканскага значэння пройдуць па змешанай выбарчай сістэме, у суадносінах 50 на 50, а на выбарах у масліхаты раёнаў і гарадоў абласнога значэння выбаршчыкі будуць галасаваць толькі за кандыдатаў па аднамандатных акругах. Такая сістэма, заявіў Такаеў, дазволіць абараніць інтарэсы выбаршчыкаў як на агульнанацыянальным, так і на рэгіянальным узроўні, забяспечыць «шырокую палітру поглядаў у прадстаўнічых органах улады» і створыць спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця грамадзянскай супольнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930