Знайсці
19.01.2023 / 15:15РусŁacБел

Пад Магілёвам адзін і той жа дом абакралі тры розныя злодзеі

У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявай звярнуўся 38-гадовы мужчына, які расказаў, што ў яго з лецішча, пакінутага на зіму без нагляду, выкралі дарагую маёмасць больш чым на 1300 рублёў, паведамляе магілёўская міліцыя.

Сышчыкі сталі разбірацца і высветлілі, што чужыя рэчы скралі тры розныя чалавекі. Спачатку раней ужо судзімы за крадзеж магілёвец звярнуў увагу на нежылы з выгляду дом, а пасля пракраўся ўнутр, выставіўшы акно. Забраўшы з сабой каштоўную маёмасць, мужчына сышоў. Таксама ўладальнік не далічыўся драўляных вырабаў, якія захоўваў у лазні.

Міліцыянты высветлілі асобу іншага мужчыны, які таксама забраўся ўнутр гэтага ж прыватнага домаўладання і забраў чужую маёмасць. Акрамя таго, былі ўзламаныя ўваходныя дзверы ў дом: хтосьці выкраў штучную елку і прадметы мэблі.

Трэці мужчына таксама пракраўся ўнутр і забраў рэчы.

Усе мужчыны не былі знаёмыя паміж сабой і ў розныя дні трапілі на тэрыторыю чужога дома. Распачатыя тры крымінальныя справы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930