Алейнік: Супраць нас развязаная гібрыдная вайна
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у рамках сумеснай калегіі МЗС Беларусі і Расіі ацаніў тое, што цяпер адбываецца ў свеце, як гібрыдную вайну супраць дзвюх верных саюзніц.
«Супраць нас фактычна развязаная гібрыдная вайна, якая ставіць мэтай выматаць і аслабіць нашы краіны — але мы ўжо адужэлі разам і выстаім, як гэта ўжо неаднаразова ў нашай агульнай гісторыі было», — прачытаў чыноўнік з паперкі загадзя падрыхтаваны тэкст.
Сумесная калегія МЗС Беларусі і Расіі планавалася яшчэ на снежань 2022 года, але была перанесена з-за раптоўнай смерці папярэдняга міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.






Ад МКАДа да Мінскага мора пабудуюць веладарожку
 3
Каментары
100
Мистер-твистер/адказаць19.01.2023
Бывший министр не даст соврать.
50
Алек. Ру/адказаць19.01.2023
Вайна- улюбëнае слова у́сіх лукашыстау́. Хаця пры тым яны гэтую вайну падтрымліааюць і прымушаюць падтрымліааць яе у́сë насельніцтва, карыстаючыся яго малаадукаванасцю, а таму і даверлівасцю.
50
Грышка /адказаць20.01.2023
Не, Алейнік. Гібрыдную вайну супраць Расеі й Беларусі ніхто не развязваў. Праўда: Ваш саюзьнік Расея развязала несправакаваную вайну супраць Украіны. Украіна абараняецца. Дэмакратычны, свабодалюбівы, цывілізаваны сьвет ёй дапамагае, бо ён у жаху ад расейскіх забойстваў, гвалтаваньняў і катаваньняў бязьвінных бяззбройных мірных жыхароў Украіны. Ваш пан, Лукашэнка, абраў бок Расеі, бо яна дае яму грошы, а ён цэніць савецкую настальгію замест беларускае самапавагі. Зь Беларусі, Расея атакавала Украіну. Што да «агульнай гісторыі» Расеі й Беларусі, то яна доўжылася толькі 200 гадоў, але Беларусь мае 500-гадовую агульную гісторыю зь Літвою, Польшчаю ды Ўкраінаю да захопу Беларусі Расеяю. (Таксама гэтая гісторыя Беларусі з Расеяй часта была сумнаю, каляніяльнаю, рэпрэсіўнаю, крываваю ды разбуральнаю для беларусаў.)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Байдэн: Швецыя хутка стане чальцом NATO, я абяцаю
 2
Ад МКАДа да Мінскага мора пабудуюць веладарожку
 4
Сіноптыкі: Цяпло вернецца праз два дні
 3
У Мінску пачаўся суд над злодзеем у законе Кушнерам. У свой час ён быў асуджаны на расстрэл
 2
Пасля арышту Алену Анісім звольнілі з Акадэміі навук
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера