Знайсці
19.01.2023 / 17:57РусŁacБел

З'явіўся сэрвіс для разблакавання банкаўскіх картак

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запусціў новы сэрвіс для разблакавання картак. Ён запрацаваў у канцы снежня, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Гаворка ідзе пра аператыўнае разблакаванне банкаўскай плацежнай карткі, калі тая была заблакаваная пасля няслушнага набору ПІН-кода.

Новы сэрвіс вяртае картку да жыцця з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы Interactive Voice Response. Ён даступны кліентам усіх банкаў, якія працуюць з працэсінгавым цэнтрам.

Разблакаваць картку без чакання і злучэння з аператарам можна

па тэлефоне +375 17 299 2525. Набраць нумар трэба з мабільнага тэлефона, які трымальнік пазначыў у анкеце банка пры афармленні банкаўскай карткі, а затым увесці апошнія 4 лічбы нумара карткі.

У банкаўскім працэсінгавым цэнтры ўдакладнілі, што абавязковая аўтэнтыфікацыя праходзіць аўтаматычна па нумары мабільнага тэлефона. У выпадку няўдалай аўтэнтыфікацыі сістэма злучыць трымальніка са спецыялістам службы сэрвісу кліентаў.

У кампаніі таксама звярнулі ўвагу, што для атрымання паслугі важна дакладна пазначаць і своечасова абнаўляць інфармацыю аб нумарах мабільных тэлефонаў у базе звестак банка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930