Падаляк пракаментаваў выхад матэрыялу пра забітага СБУ Дзяніса Кірэева
Учора ў Wall Street Journal выйшаў рэзанансны матэрыял пра банкіра Дзяніса Кірэева. У першыя дні вайны ён удзельнічаў у перамовах Украіны і Расіі, але ў сакавіку быў забіты Службай бяспекі Украіны. У той жа час кіраўнік вайсковай разведкі Украіны Кірыл Буданаў назваў Кірэева чалавекам, дзякуючы якому ўдалося выратаваць Кіеў.
Забойства Кірэева, на думку дарадцы кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаіла Падаляка, стала вынікам блытаніны першых дзён вайны і няўзгодненай працы спецслужбаў.
«Яго забойства звязанае з тым, што не было адзінай каардынацыі паміж сілавымі структурамі. Былі пэўныя прэтэнзіі да яго з аднаго боку, з другога не паспелі гэтыя прэтэнзіі ўрэгуляваць у дыялогавым фармаце. Гэта не звязана з перагаворным працэсам як такім. Ён не з'яўляўся агентам Расіі, бясспрэчна», — сказаў Падаляк у інтэрв'ю латвійскім СМІ.
Чытайце таксама:
WSJ: Служба бяспекі Украіны забіла чалавека, без якога «Кіеў бы ўзялі»
Ваенная разведка Украіны: Забіты член перагаворнай групы Дзмітрый Кірэеў быў разведчыкам і загінуў на заданні





