Палітвязень Валадар Цурпанаў выйшаў на волю
Па інфармацыі тэлеграм-канала Maydayteam, 19 студзеня пасля заканчэння тэрміну зняволення на волю выйшаў актывіст Валадар Цурпанаў. За кратамі яго ўтрымлівалі 1 год 11 месяцаў і 14 дзён.
Магілёўца Валадара Цурпанава, адразу асуджанага на «хімію», адправілі пасля на 2 гады ў калонію.
Падставай для новай крымінальнай справы супраць палітвязня, асуджанага на тры гады «хіміі», стала «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове». Нібыта супрацоўнікі неаднойчы бачылі, як ён сядзеў ці ляжаў на ложку ў недазволены час, не засцілаў належным чынам сваё спальнае месца. Вядома, што яго ў калоніі змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу.
У красавіку 2022 года палітвязню яшчэ больш узмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Гродна.






«Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю — і яна не задавальняе». Ціханоўская пракаментавала галасаванне ў Раду Бяспекі ААН
 5
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь не выбралі ў Раду бяспекі ААН
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера