Знайсці
19.01.2023 / 19:072РусŁacБел

У Бярозаўскім раёне ўзялі пад ахову стаянку старажытных людзей

Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла праект зон аховы стаянкі перыяду мезаліту — ранняга неаліту, размешчанай на тэрыторыі Бярозаўскага раёна — каля дарогі Стрыгінь — Бяроза (на захад ад вёскі Зарэчча). Адпаведная пастанова Мінкульта апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыла моц, паведамляе БелТА.

Праектам зон аховы вызначылі межы і зоны аховы стаянкі старажытных людзей, якая знаходзілася на левым беразе ракі Ясельда.

Цяпер на тэрыторыі стаянкі забаронена вядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковымі пошукамі.

Прылеглыя да стаянкі ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта ўстаноўленыя для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб'ектаў і артэфактаў. Земляныя работы там могуць праводзіцца толькі пры археалагічным наглядзе.

Ахоўная зона абмежаваная плошчай урочышча. З поўначы культурны пласт стаянкі абмежаваны сельскімі могілкамі, з поўдня і захаду — лесам, з усходу — дарогай.

Стаянку старажытных людзей каля вёскі Зарэчча выявіў у 1963 годзе археолаг Уладзімір Ісаенка. Пры даследаванні шляхам павярхоўнага збору былі знойдзеныя артэфакты эпохі мезаліту і неаліту, такія як прадметы працы, вырабы з крэменю і фрагменты посуду.

Чытайце таксама:

На Вілейшчыне знайшлі фрагмент кафлі з гербам Вялікага Княства Літоўскага

Галоўчанка анансаваў маштабныя раскопкі на гарадзішчы «Менка»

Якія артэфакты знайшлі падчас сёлетніх раскопак у Крэўскім замку 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Чорны капальнік/адказаць/
19.01.2023
А мне пад роспіс тую пастанову мінскіх начальнікаў не давялі.
20.01.2023
Якая вам стаянка ? Стаянка, гэта ў неаседлых людзей. А там жа, па факце, безумоўна, знаходзілася старажытнае Княства Аратых, з нечуванай сацыяльнай арганізацыяй, выбарнасью правадыра, вечам і правамі чалавека ! Ну, адным словам, Княства...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера