Знайсці
19.01.2023 / 19:332РусŁacБел

Кулеба: Украіна пераканала партнёраў пачаць пастаўкі ўсіх патрэбных відаў зброі, акрамя дзвюх вялікіх рэчаў

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на форуме ў Давосе расказаў, якая цяпер сітуацыя з забеспячэннем Украіны перадавой заходняй зброяй, перадае «Укрінфарм».

Дзмітрый Кулеба. Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo

«Так, гэта патрабуе часу, і так, мы хацелі б, каб гэта не патрабавала столькі часу, каб партнёры прынялі рашэнне, але ўрэшце

мы атрымліваем усё, пра што просім, акрамя дзвюх вялікіх рэчаў, якія прынцыпова яшчэ не былі разблакаваныя — заходнія баявыя знішчальнікі і дальнабойныя ракеты. Усё астатняе разблакаванае ў тым ці іншым выглядзе», — сказаў Кулеба.

Ён дадаў, што ў пачатку поўнамаштабнай вайны амаль усе размовы з патэнцыйнымі краінамі-пастаўшчыкамі ўзбраення пачыналіся з адмоў, асабліва калі размова ішла пра самыя складаныя віды зброі.

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Украіны: Уся патрэбная зброя ў нас будзе, ніякіх табу ў партнёраў няма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Чаркашкварка/адказаць
19.01.2023
Дальнабойныя вельмi патрэбныя, бо пуцiнская шкура павiнна атрымаць свае.
1
Jet fighter/адказаць
19.01.2023
самое главное они вам  не согласились поставлять. а без дальнобойных ракет и самолетов Украину не освободить. трусливые западные клоуны.   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930