Алеку Болдуіну выставяць абвінавачванне ў ненаўмысным забойстве аператаркі
Аператарка Галіна Хатчынс загінула на здымках вестэрна «Ржа» ў кастрычніку 2021 года. Ёй было 42.
Алек Болдуін. Фота: інстаграм акцёра
Болдуін выпадкова стрэліў жанчыне ў грудзі на здымках вестэрна «Ржа» з рэквізітнага пісталета на ранча недалёка ад Санта-Фе ў штаце Нью-Мексіка. У гэтым пісталеце неспадзявана апынуўся баявы патрон. Рыкашэтам у плячо быў таксама паранены рэжысёр фільма Джоэл Соўза, але ён выжыў.
У чацвер акруговы пракурор Санта-Фе Мэры Кармак-Олтвіс паведаміла, што да канца месяца супраць Болдуіна будуць выстаўленыя абвінавачванні. Разам з ім па справе праходзіць і збройніца фільма «Ржа» Ханна Гуцьерэс Рыд.
Загінулая Галіна Хатчынс нарадзілася і вырасла ва Украіне, а кінааператаркай стала ўжо ў ЗША.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мінабароны РФ апублікавала «кадры знішчэння танкаў Leopard». Расійскія ваенкары заявілі, што на відэа камбайны
 3
«Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю — і яна не задавальняе». Ціханоўская пракаментавала галасаванне ў Раду Бяспекі ААН
 6
Азараў пытае меркаванне грамадскасці: Ці трэба ўсіх палітычных і грамадскіх лідараў апазіцыі праганяць праз паліграф?
 20
Праз сакрэтнасць як след не папярэдзілі нават сваіх. Як ДнепраГЭС двойчы падарвалі падчас вайны — спачатку рускія, а пасля немцы
 3
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя
 17
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера