Знайсці
21.01.2023 / 23:354РусŁacБел

Гарачая прапанова: аўстралійскі горад з непрыстойным мінулым можа стаць вашым за 8,3 мільёна даляраў

У горадзе Таралеа ёсць раскошнае шале, поле для гольфа і альпійскае возера. А за гады свайго існавання лёс горада змяняўся ад амаль закінутага месца да пункта адпачынку сэкс-турыстаў.

Фота: tarraleah.com

Горад Таралеа (Tarraleah) на Цэнтральным нагор'і Тасманіі мае амаль усё, што трэба для перанасычанага сэрца: ад шыкоўных краявідаў і раскошнага шале ў стылі арт-дэко да поля для гольфа і цудоўнага возера, дзе можна вудзіць стронгу ў зацішку.

Фота: tarraleah.com

Таралеа знаходзіцца на востраве Тасманія ў аднайменным штаце прыкладна за дзве гадзіны язды ад сталіцы штата, горада Хобарт. Гарадок быў збудаваны ў 1930-х гадах для ІТР і рабочых, якія будавалі каскад гідраэлектрастанцый у горнай мясцовасці.

Напачатку яго існавання ў горадзе было ўсё: электрычнасць, водаправод, каналізацыя, ратуша, кінатэатр, паб, рэстаран, паліцэйскі ўчастак і царква. На піку там пражывала каля 500 чалавек, але да 1990-х гадоў горад апусцеў.

Фота: tarraleah.com

У 2000-х гадах мясцовыя прыдумалі ўласную схему заробку грошай. Персанал вялікага турыстычнага шале паспрабаваў увайсці ў вузкую нішу сэкс-рынку, абслугоўваючы наведвальнікаў, якія захапляліся прыніжэннем, звязваннем і іншымі забавамі ў стылі садамаза.

Фота: tarraleah.com

Аднак свята для аматараў бізуна неўзабаве скончылася, калі ў 2006 годзе бізнэсмен і забудоўшчык Джуліян Хомер аднавіў найлепшыя фрагменты архітэктуры горада і зрабіў стаўку на «турыстаў класа люкс». Усе 35 аб’ектаў нерухомасці, якія займаюць плошчу 147 гектараў, былі выстаўлены на продаж у 2016 годзе з надзеяй, што знойдзецца замежны і заможны пакупнік.

Розныя затрымкі і пандэмія Covid-19 адклалі здзелку, але цяпер на нерухомасць зноў пачалі актыўна шукаць купца, паведамляе The Times.

Фота: tarraleah.com

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
и та ли я/адказаць/
22.01.2023
один из 2-х вариантов у меня был на букву Аа 
это была Автралия
но муж сказал -
успокойся
мы уже все решили
вы с ребенком отправляетесь на **
а мы создаем партизанский отряд вокруг самогонного аппарата
0
гоблен/адказаць/
22.01.2023
Уточните, пожалуйста, баксы австралийские ли? Если американские, то немножко не хватит. Сказочным существам предоставляецо ли скидка?
0
Джанни Радари/адказаць/
22.01.2023
Молодец
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера