Знайсці
20.01.2023 / 14:237РусŁacБел

У Магілёве «невядомыя» разбілі шыбы ў касцёле. Вернікі канстатуюць, што напады на каталіцкія храмы пачасціліся

У ноч з 19 на 20 студзеня ў Магілёве здзейснены напад на каталіцкі храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Невядомыя разбілі шыбы ў будынку катэдральнага касцёла — адной з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святынь у Беларусі. Парафія звярнулася з заявай у міліцыю.

Як паведамляе Catholic.by, пашкоджаныя вокны прэзбітэрыя, таксама разбітыя шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і святога Антонія Падуанскага, у тым ліку пашкоджаныя вокны памяшканняў, дзе адбываюцца сустрэчы груп вернікаў.

Таксама разбітыя вокны падвальных памяшканняў пад капліцай Маці Божай Бялыніцкай.

Парафія звярнулася з заявай у міліцыю.

За апошнія некалькі год выпадкі вандалізму каталіцкіх храмаў значна пачасціліся, звяртае ўвагу «Хрысціянская візія». У красавіку 2021-га невядомыя праніклі ў касцёл у Новалукомлі і напісалі зняважлівыя словы на сценах прэзбітэрыя. Гэта быў адзіны выпадак, калі вінаватых знайшлі.

У маі 2021-га невядомыя пералезлі праз агароджу курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пашкодзілі дамафон, выбілі лабавую шыбу ў аўто, папераварочвалі кветкі і зламалі ліхтар.

У ліпені таго ж года быў абакрадзены касцёл св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску. Тады невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, абрэзалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы. У абодвух выпадках злачынцы так і не былі знойдзены.

Раней неафіцыйна паведамлялася, што перад пажарам у Чырвоным касцёле ў Мінску, пасля якога храм закрылі, невядомыя таксама разбілі шыбы. Пра ход расследавання пакуль нічога не вядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
бомж/адказаць/
20.01.2023
Каталіцкі касцёл у разуменні маскоўскага улуса і ягонага халуя ў Беларусі - гэта Польшча, якая для іх абодвух - спрадвечны вораг нумар 1. Таму злачынцаў не толькі не знаходзяць, але ў цяперашніх умовах іх нават няма сэнсу шукаць.
0
Ніякай РПЦ/адказаць/
20.01.2023
Толькі аўтакефальная царква.
РПЦ = КГБ = пуцінізм = падтрымка крэпаснога прага
0
Терро/адказаць/
20.01.2023
Сторожа с ружьём, что б этих отморозков сразу отпели там не отходя от храма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера