Знайсці
20.01.2023 / 19:041РусŁacБел

Прафесар Бубноў у магілёўскім СІЗА атрымаў траўму галавы

Затрыманаму магілёўскаму навукоўцу-сацыёлагу, загадчыку кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Юрыю Бубнову выставілі абвінавачанне ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК). Іншых падрабязнасцяў справы пакуль няма, пішуць магілёўскія праваабаронцы.

Фота: bgut.by

Вядома, што ў магілёўскім СІЗА Бубноў атрымаў траўму галавы. Афіцыйная версія — зваліўся з нараў, траўма, як сцвярджаюць, несур'ёзная.

Навукоўца затрымалі 12 студзеня на працы.

У Магілёве Бубноў вядомы не толькі як навуковец, але і як грамадскі дзеяч. Ён адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».

Чытайце таксама:

У Магілёве затрымалі прафесара-сацыёлага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка/адказаць/
20.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера