Знайсці
20.01.2023 / 19:15РусŁacБел

Расійскую праваабаронцу Яньшыну, затрыманую на судзе над «вясноўцамі», не могуць знайсці

Расійскую праваабаронцу Кацярыну Яньшыну, якая супрацоўнічае з «Мемарыялам», павінны былі выпусціць з ІЧУ на Акрэсціна пасля адбыцця 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яе прыехалі сустракаць адвакат і галоўны рэдактар выдання «Адвакацкая вуліца» Кацярына Гарбунова. Але дзяўчына да іх так і не выйшла, паведамляюць расійскія праваабаронцы.

Па тэлефоне ў ІЧУ паведамілі, што Яньшыну адпусцілі, аднак тыя, хто яе сустракаў, катэгарычна настойваюць, што гэта хлусня: Яньшына не пакідала Акрэсціна. Верагодна, яе па беларускай завядзёнцы перазатрымалі паўторна.

Гарбунова некалькі разоў тэлефанавала ў расійскую амбасаду і міліцыю. Ёй ператэлефанавалі з міліцыі і ў суровай форме настойвалі, каб яна прыехала ў аддзяленне «падпісаць заяву», але дзяўчына не паехала, каб не натрапіць на затрыманне.

У пасольстве Расіі Гарбуновай паведамілі, што Кацярына нібыта ўжо на волі і ляціць у Маскву, а тэлефон, пашпарт і асабістыя рэчы пры ёй. Але ні з кім з блізкіх або калегаў Кацярына не звязвалася. Аднак не выключаецца, што яе прымусова дэпартавалі.

Кацярыну Яньшыну затрымалі 5 студзеня на судзе над праваабаронцамі з «Вясны», на якім яна прысутнічала ў якасці незалежнай назіральніцы. Пасля таго ёй прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

На судзе па «справе «Вясны» затрымалі расійскую праваабаронцу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930