Знайсці
20.01.2023 / 22:132РусŁacБел

«Лекары не спяшаюцца з прагнозамі». Беларускі хлопчык у цяжкім стане пасля наезду ў Беластоку, трэба дапамога

6-гадовага хлопчыка з Беларусі збіла машына на пешаходным пераходзе ў Беластоку. Дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане, польскія медыкі не спяшаюцца даваць ніякіх прагнозаў. Мама хлопчыка 20 студзеня напісала заяву ў польскую паліцыю і просіць падтрымкі ў беларусаў, піша выданне Most.

17 студзеня ў польскім Беластоку на пешаходным пераходзе збілі хлопчыка, які прыехаў у горад разам з мамай і братам. У гэты дзень сям'я збіралася вяртацца ў Беларусь, але вырашыла застацца яшчэ на адзін дзень у польскім горадзе.

Дзіця забралі ў бальніцу, яно ў цяжкім стане ў рэанімацыі. За рулём аўтамабіля была 22-гадовая дзяўчына.

«Тры дні прайшло, але з намі вінаватая ў ДТЗ або яе прадстаўнікі так і не звязаліся. Мы не ведаем, хто гэтая дзяўчына і ў якім стане яна была. Ідзе праверка, паліцыя не дае ніякай інфармацыі. Справу перадалі ў пракуратуру.

Цяпер вельмі шмат розных чутак. Хто кажа, што п'яная была, а хто кажа, што пад наркотыкамі, але мы пакуль нічога не ведаем і не спяшаемся з высновамі, каб не нашкодзіць справе», — расказаў прадстаўнік сям'і Андрэй.

На сайце bialystokonline.pl у дзень наезду на хлопчыка з'явілася нататка, дзе была інфармацыя, што кіроўца ў момант ДТЗ была цвярозая: «Паводле папярэдніх звестак, 22-гадовая кіроўца Toyota на пешаходным пераходзе збіла 6-гадовае дзіця, якое пераходзіла дарогу разам з маці. Кіроўца была цвярозая. Хлопчыка даставілі ў бальніцу».

Міхаіл цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане, у яго пабітыя лёгкія, ацёкі галаўнога мозгу і ёсць унутраная гематома. Моцна зламаная тварная костка чэрапа.

Лекары не спяшаюцца з прагнозамі. Хлопчык ляжыць у штучнай коме, яму падключаная вентыляцыя лёгкіх. Кажуць чакаць, пакуль сыдзе ацёк, і тады можна гаварыць пра нейкую аперацыю.

Генеральнае консульства Беларусі прапаноўвала дапамогу жанчыне з транспартаваннем дзіцяці ў Беларусь, але сям'я адмовілася. Бацька дзіцяці робіць экстранную візу, каб прыехаць у Беласток. Брата Міхаіла часова прытуліла беларуска ў Беластоку.

«Многія пыталіся, як можна дапамагчы сям'і Мішы. Перакладчыка мы знайшлі, сустрэліся з юрыстам. Толькі сёння адкрылі рахунак. Сродкі ў першую чаргу патрэбныя на юрыста, магчымую аперацыю і будучую рэабілітацыю. У Міхаіла ёсць карта паляка, гэты фактар таксама адыгрывае важную ролю для беларуса ў Польшчы. Вядома, лячэнне павінен пакрываць вінаваты ў ДТЗ або страхавая кампанія. Але цяпер да гэтага яшчэ далёка. Маме і дзіцяці патрэбна цяпер падтрымка».

Падтрымаць сям'ю можна грашовым пераводам: 52 1020 1332 0000 1702 1408 8845 Victoria Abramenia

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
20.01.2023
Держись
3
Правдоруб /адказаць/
21.01.2023
Хотел написать своё мнение про яжемаму, но, пожалуй, воздержусь...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера