Знайсці
21.01.2023 / 15:5815РусŁacБел

Легендарны астранаўт Баз Олдрын ажаніўся ў свой 93-і дзень нараджэння

Былы амерыканскі астранаўт Баз Олдрын адзначыў свой 93-і дзень нараджэння вяселлем са сваёй даўняй сяброўкай Анкай Фуар. Цырымонія шлюбу адбылася ў Лос-Анджэлесе. Пра вяселле паведамляецца ў твітары Олдрына.

«У мой 93-й дзень нараджэння […] я рады паведаміць, што маё даўняе каханне, Анка Фаур, і я пажаніліся. Мы звязалі сябе святымі вузамі шлюбу на невялікай прыватнай цырымоніі ў Лос-Анджэлесе, і мы ўсхваляваныя, як падлеткі, якія ўцяклі ад бацькоў», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у твітары База Олдрына.

Для былога астранаўта гэта чацвёрты шлюб, нявеста малодшая за яго на 30 гадоў.

63-гадовая Анка Фаур з 2019 года працуе ў кампаніі Buzz Aldrin Ventures LLC. На гэты момант яна займае пасаду віцэ-прэзідэнта кампаніі.

У Олдрына трое дзяцей ад першага шлюбу.

Баз Олдрын — адзіны з удзельнікаў першай у свеце паспяховай місіі па высадцы на Месяц Апалон-11 (Apollo-11).

Тры амерыканскія астранаўты — Ніл Армстранг (камандзір карабля), Майкл Колінз (пілот асноўнага блока) і Олдрын, які быў у гэтай місіі пілотам месяцовага адсека, — высадзіліся на Месяц 20 ліпеня 1969 года. Калі свет адзначаў 50-годдзе місіі, у жывых былі двое ўдзельнікаў — Олдрын і Майкл Колінз.

Олдрын — паслядоўнік прэсвітэрыянскай царквы. Пасля высадкі на Месяц, так як ён быў старэйшынам у царкве, то правёў кароткае набажэнства. Як астранаўт патлумачыў тады, ён хацеў узнесці падзяку Богу «найбольш прыдатным спосабам».

У 2002 годзе Олдрыну ўдалося пазбегнуць судовага пераследу па абвінавачванні ў нападзе пасля таго, як былы астранаўт ударыў у сківіцу чалавека, які патрабаваў, каб Олдрын пад запіс на камеру пакляўся на Бібліі ў тым, што высадка на Месяц не была пастаноўкай. Чалавекам, які атрымаў кулаком па твары ад Олдрына, быў сцэнарыст Барт Сібрэл, прыхільнік тэорыі змовы, які быў перакананы, што высадкі на месяц насамрэч не было, а кадры, што трансляваліся на ўвесь свет, былі знятыя на кінастудыі.

Баз Олдрын завяршыў кар'еру ў НАСА ў 1971 годзе, пасля чаго ўзначаліў Школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВПС ЗША на базе Эдвардс (штат Каліфорнія). У 1972 годзе ён сышоў у адстаўку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жыве/адказаць/
22.01.2023
Молодец мужик не то, что Лукашенко и путлер.
1
Железный Дровосек/адказаць/
22.01.2023
Ну норм дедуля)) совет да любовь молодым)))
1
хасманаука/адказаць/
23.01.2023
кхе-кхе, господа
ну у нее-то понятное дело красивые  ̶с̶и̶л̶и̶к̶о̶н̶о̶в̶ы̶е̶ губы-скулы-титьки и т.п.
ну а у него-то что?
потому что
вроде как у космонавтов с потенцией потом очень большие проблемы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера