Знайсці
21.01.2023 / 19:2720РусŁacБел

Арастовіч даў інтэрвʼю, словы з якога прапагандысты вырвалі з кантэксту і актыўна посцяць

У інтэрвʼю Юрыю Раманенку былы дарадца Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч сказаў, што ніхто не можа гарантаваць, што Украіна пераможа ў вайне. Яго словы прапаганда вырвала з кантэксту.

Арастовіч кажа, што ва Украіне пачалася грызня, украінцы падвяргаюцца інфармацыйнай вайне, тэхналогіям маніпуляцыі. Украінцы знаходзяцца «ў гісторыі, якую круцім ужо не мы».

У прыклад ён прыводзіць гібель Дзяніса Манастырскага і кіраўніцтва МУС, а таксама сваё звальненне.

«Вось выбілі Арастовіча, які быў афіцыйным голасам, адным з афіцыйных галасоў, шмат чаго цяпер адбываецца. Я, як чалавек, які трошкі да гэтых рэчаў меў дачыненне ў жыцці, магу сказаць, што мы ўжо ў гісторыі, якую круцім не мы».

Ён кажа, што «лупяць па асобах, якіх лічаць ключавымі».

Арастовіч заклікаў да захавання адзінства ўкраінцаў.

«Перш чым радавацца, што мы непераможныя, нагадваю, што мы непераможныя толькі датуль, пакуль мы не пачалі грызціся адно з адным. Калі мы пачалі грызціся адно з адным, мы вельмі «пераможныя». І «пераможныя» ў самыя кароткія тэрміны і нечакана для саміх сябе. І калі ўсе думаюць, што мы гарантавана выйграем вайну, то гэта ўжо малаімаверна».

Арастовіч успомніў выказванні Анджэя Дуды, прэзідэнта Польшчы, пра вырашальны месяц для Украіны. Дуда заклікаў саюзнікаў даваць больш узбраенняў Украіне, таму што сітуацыя складаная, а найбліжэйшыя месяцы пакажуць, ці выжыве Украіна.

«Вы думаеце, гэтая фраза была проста так сказана ці ён на аснове нейкай інфармацыі казаў?» — задаў пытанне Арастовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
105
Панылы сорам
18
Ха-ха
6
Ого
10
Сумна
12
Абуральна
19
3
Valadzimir/адказаць/
22.01.2023
У, Арастовіч - вельмі моцны аналітык. У РБ ягонага ўзроўню і блізка няма. Тут зараз - адны месцячковыя прапагандысты другога гатунку.
0
Квася/адказаць/
22.01.2023
С 19 Янваоя вместе с Тихановмким в базе миротворец https://myrotvorets.center/criminal/arestovich-aleksej-nikolaevich
0
Вадя/адказаць/
22.01.2023
Valadzimir, Это он выдаёт себя за аналитика, используя приёмы психотерапии. Он достаточно много наговорил, нетрудно проверить пророчества этого многостаночника
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930