Знайсці
22.01.2023 / 16:548РусŁacБел

Бацька палітвязня Міколы Дзядка: Падтрымкі вельмі не хапае

Палітвязень і актывіст анархічнага руху Мікалай Дзядок за кратамі ўжо 800 дзён. Цяпер ён адбывае пакаранне ў турме Гродна. Бацька хлопца Аляксандр расказаў «Новаму часу» апошнія навіны ад сына.

Мікола Дзядок. Фота: сацсеткі

Бацька палітвязня распавёў, што таму дазволілі званок.

«Мікола тэлефанаваў, яму дазволілі 5 хвілін размовы. Я пачуў яго голас, адчуў ягоны настрой. Хачу сказаць, Мікола ў нас проста вялікі чалавек! Нават у гэтых абставінах з ім застаецца пачуццё гумару. Размова была, як звычайна, даволі сумбурная, бо шмат што хочацца сказаць, але стараліся паспець вымавіць адзін аднаму самае патрэбнае.

У Міколы ўсё добра. Праўда, нядаўна адсядзеў сем сутак у ШІЗА, пакуль не ведаю, за што. Але цяпер усё ў парадку. Сядзіць ён у камеры, чытае кніжкі. Са здароўем крыху ёсць праблемы, але мы рыхтуем для яго медыцынскую перадачу, з мясцовым доктарам ён яе ўзгадніў», — падзяліўся Аляксандр.

У лістах Мікола піша, што досвед няволі для яго — спосаб самаўдасканалення.

Бацька прызнаецца, што не атрымлівае дастатковай падтрымкі з боку беларусаў і міжнароднай супольнасці.

«Ніякай. Я стараюся заўсёды быць у сацсетках, усё чытаць… Але пра Міколу даўно нічога не чытаў.

Пра матэрыяльную падтрымку не кажу, патроху самі спраўляемся, нам гэта не ў навінку. Але маральнай падтрымкі вельмі не хапае», — адзначыў ён.

Палітыку ў лістах абмяркоўваць нельга, таму навіны пра тое, што адбываецца ў краіне і свеце, Мікола чуе па беларускім радыё.

«Але Мікалай разумны чалавек, ён усё бачыць, усё правільна аналізуе. Што самае галоўнае — ён хоча, каб людзі жылі ў міры, дабрыні і шчасці! Таму тое, што адбываецца, для Міколы адназначна непрымальна», — кажа бацька.

Нагадаем, Мікалай Дзядок атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі. ГУБАЗіК катаваў хлопца пры затрыманні. У ліпені 2022-га палітвязня перавялі з калоніі на турэмны рэжым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
65
Абуральна
14
22.01.2023
умка, Не дайшло, Растлумачце нармальна што не так.
22.01.2023
умка, для чалавека, які сам не палівязень і не пакутуе ў тым ліку за вашу свабоду, не зразумела, чаму палітычным ахвярам хочыцца, каб пра іх пісалі і ім пісалі. Бо такім чынам людзі нагадваюць: вы не забытыя, вы пакутуеце не дарэмна. Нажаль, я ўсьвядоміла бессэнсоўнасьць сваёй ахвяры занадта позна. Некаторыя дакладна мне сказалі: ты ВІННА за нас пакутаваць, але мы не будзем нічога рабіць, каб табе дапамагчы. А іншыя проста адвярнуліся. Але ж я нават не вымагала ад іх матэрыяльнай падтрымкі, а мне адмовілі нават у маральнай. Нажаль горстка пасіанарыяў ня можа нічога зрабіць, а інэртная маса і не заслугоўвае, каб дзеля яе штосьці рабілася. Сама хацела напісаць Дзядку; калі ўжо буду ў бясьпецы, то абавязкова зраблю, і іншым напішу таксама.
0
Улад/адказаць/
22.01.2023
умка, Ён меў на ўвазе, што у сацыяльных сетках людзі не пішуць пра яго сына. А гэта была б маральная падтрымка і бацькам Міколы. Яны б ведалі, што сын пакутвае за свою Радзіму і за людзей. Ім было б лягчэй.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930