Знайсці
22.01.2023 / 18:313РусŁacБел

У «экс-Кемпінскі» адкрыўся французскі рэстаран. Што ў меню і якія цэны?

На першым паверсе будынка, які калісьці ўзводзіўся пад гатэль «Кемпінскі», а цяпер стаў Збербанкам, нядаўна адкрыўся французскі рэстаран Le cro cro. Журналісты Onlíner схадзілі яго затэсціць.

У рэстаране камерная атмасфера і прыемнае прыглушанае святло. Акцэнтам у бэжава-залатым інтэр'еры выступае каляровая абстрактная карціна. 

У меню — французскія стравы і міжнародныя.

Цэны, адзначае Onlíner, вырастуць пасля тэставага рэжыму. Пакуль супы тут падаюць за 12—15 рублёў, асноўныя стравы — ад 25. Скумбрыя са спаржай і соусам пекарына каштуе 26 рублёў, качка са шпінатам і мусам пармезан абыдзецца ў 33 рублі.

Цыбульны суп

Дэсерты — па 14—15 рублёў.Тут ёсць лімонны тарт з цытрусавым сарбетам, крэм-бруле, шакаладны фандан з ванільным марожаным.

Крэм-бруле

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.01.2023
после загнивающей ЕС - эти цены прямо бесплатно
0
томленый поросенок/адказаць/
23.01.2023
ыгы. мне калі ласка 0,5 грама чорнага труфелю... (1 гр - 19 р.)
0
Ёсік/адказаць/
24.01.2023
Які Збербанк? Ашчад Банк. З савецкіх часоў Сберегательный - Ашчадны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера