Знайсці
22.01.2023 / 19:444РусŁacБел

Названа яшчэ адно гомельскае прадпрыемства, якое можа вырабляць для Расіі «зубы дракона»

Апроч завода «Гомельжалезабетон», выданне «Флагшток» называе яшчэ адно прадпрыемства, якое можа быць датычным да гэтага.

Са снежня 2022 года гамельчукі заўважаюць перавозку процітанкавых пірамід, якія яшчэ называюць «зубамі дракона». Такія перашкоды прымяняюцца арміяй РФ для пабудовы ліній абароны. 

Паводле інфармацыі канала «МатолькаДапамажы», «зубы дракона» больш за месяц вырабляюцца на Гомельскім заводзе жалезабетонных вырабаў.

«Больш за тое, паводле папярэдняй інфармацыі, «Гомельжалезабетон» — гэта не адзінае беларускае прадпрыемства, якое вырабляе такія супрацьтанкавыя ўмацаванні», — удакладняе тэлеграм-канал.

«Флагшток» пастараўся высветліць, хто і дзе іх яшчэ вырабляе.

На сайтах бясплатных аб'яў на беларускіх сэрвісах супрацьтанкавыя піраміды пакуль не прадаюць. Патрэбную аб'яву «Флагштоку» ўдалося знайсці на расійскім сэрвісе «Авіта».

Прыватная асоба прапануе бетонныя тэтраэдры, вырабленыя ў Гомелі. Пры гэтым адрас і назву вытворчасці не называе. Невядомы прадавец паведамляе, што на прадпрыемстве вырабляецца да 100 пірамід у суткі. Аб'ява ўпершыню з'явілася 3 тыдні таму — у снежні 2022 года.

Фатаграфіі тэтраэдраў з аб'явы. Ангар на заднім плане дапамог лакалізаваць месца вытворчасці

Вытворчая пляцоўка на сэрвісе Google.earth мае пазнаку Гомельскага завода гандлёвага абсталявання

Сэрвіс Wikimapia даў магчымасць яшчэ раз праверыць месца вытворчасці — там размешчаны агульны выгляд вытворчай пляцоўкі

Па фатаграфіях аб'явы можна вызначыць, што вытворчасць «зубоў дракона» знаходзіцца ў прамзоне па вул. Барыкіна на плошчах Гомельскага завода гандлёвага абсталявання. Гэты хранічна праблемны завод не займаецца вытворчасцю бетонных вырабаў, аднак здае ў арэнду і прадае сваю шматлікую нерухомасць.

З адкрытых крыніц вядома толькі пра адну арганізацыю, якая займалася бетоннымі вырабамі і была зарэгістраваная па адрасе гэтага завода. Гэта прыватная фірма ПВУП «БетонСтройСнаб». Але з лістапада 2022 года яна знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

СМІ: Гомельскае прадпрыемства можа рабіць для Расіі «зубы дракона»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
17
1
Відзьбіч/адказаць/
22.01.2023
Пад ранейшым артыкулам ужо пісаў, што ня толькі ў Гомлі, але дакладна і ў Віцебску іх вырабляюць: на Заводзе ЗЖБ-3 філіялу "Крычаўцэмшыфер). 
0
Чаркашкварка/адказаць/
23.01.2023
Саудзельнiчкi ў вайне
0
Аскми/адказаць/
23.01.2023
Больше 100$ однако. За совершенно бесполезную фиговину. Я считаю это успех. А поле там просто бескрайнее.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930