Знайсці
22.01.2023 / 22:168РусŁacБел

На цырымоніі ў гонар 160-годдзя паўстання беларускі сцяг быў нароўні з літоўскім, украінскім і польскім ФОТАФАКТ

У Вільні прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі чатырох народаў: літоўскага, польскага, украінскага і беларускага. 

Фота: Офіс Ціханоўскай

Дэлегацыі ўсклалі кветкі ў капліцы на могілках Росы, дзе ў лістападзе 2019 года былі перапахаваныя парэшткі пакараных смерцю паўстанцаў, знойдзеныя на Замкавай гары.

Адметна, што беларускі нацыянальны сцяг на ўрачыстасці быў нароўні з літоўскім, украінскім і польскім.

Падчас удзелу ў гэтым мерапрыемстве ў прысутнасці прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і амбасадараў Польшчы і Украіны ў Літве Святлана Ціханоўская выступіла з невялікай прамовай.

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Пры ўсёй павазе але/адказаць/
23.01.2023
Украіна ў тым паўстанні ўвогуле ўдзелу не прымала
5
Мойша/адказаць/
23.01.2023
--, з барскага пляча дазволілі на разок пастаяць побач
23.01.2023
Ня тое каб мяне дзівіла, але чарговым разам упэўніла. Шараговы летувіс, асабліва па-за межамі Вільні і Віленскага краю мала што ведае пра Каліноўскага, яго дзеі, яго лісты. Мала той летувіс разумее і пра падзеі 1863-1864. Вось так
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера