Знайсці
24.01.2023 / 18:59РусŁacБел

C 1 лютага павялічыцца памер дапамогі па доглядзе дзяцей

З 1 лютага на 9% павялічваецца дапамога па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, паведамілі ў Мінпрацы. 

З наступнага месяца і да канца ліпеня на першае дзіця будуць плаціць 605,99 рубля, на другое і наступных дзяцей — 692,56 рубля, на дзіця-інваліда — 779,13 рубля. Усяго на выплату дапамогі па доглядзе за дзецьмі да 3 гадоў у 2023 годзе плануюць выдаткаваць 2 млрд рублёў.

Гэтую дапамогу пералічваюць двойчы на год — з пачатку лютага і пачатку жніўня. Яны разлічваюцца з сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал.

Сярэдні заробак у Беларусі ў снежні 2022 года склаў 1915,6 рубля — гэта на 267,4 рубля больш, чым у лістападзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930