Знайсці
24.01.2023 / 20:171РусŁacБел

CМІ: Тактыка ПВК «Вагнер» бязлітасная, але найбольш эфектыўная для сучаснага расійскага войска

ПВК «Вагнер» складае пагрозу для ўкраінскіх салдат у блізкім баі і не лічыцца са сваімі вялікімі людскімі стратамі. Пра гэта стала вядома са справаздачы вайсковай выведкі Украіны, да якой атрымаў доступ CNN.

Фота: Dmitri Lovetsky, AP

Справаздача была складзена яшчэ ў снежні 2022 года і змяшчае звесткі аб баявой тактыцы расійскіх наймітаў пад украінскім Бахмутам.

Ніжэй прыводзім кароткае апісанне справаздачы:

  • ПВК наступае мабільнымі групамі колькасцю каля 12 чалавек, якія выкарыстоўваюць рэактыўныя гранатамёты і дроны для выведкі.

  • У першай хвалі штурму ідуць завербаваныя асуджаныя, якія нясуць вялізарныя страты — каля 80% не выжываюць. Затым ужо ідуць больш дасведчаныя байцы.

  • Найміты ПВК «Вагнер» не адступаюць без каманды: за гэта ім пагражае расстрэл. Параненыя байцы нярэдка застаюцца на поле бою на некалькі гадзін без магчымасці выратавацца.

  • Штурмавой пяхоце не дазваляецца самастойна выносіць параненых з поля бою, бо іх асноўная задача — працягваць штурм да дасягнення мэты. Калі штурм не атрымаўся, адступленне дазваляецца толькі ўначы.

  • Тактыка ПВК «Вагнер», нягледзячы на ​​вялікія ахвяры, з'яўляецца найбольш эфектыўным метадам вядзення бою з выкарыстаннем дрэнна навучаных мабілізаваных салдат.

  • Для дасягнення такога ж выніку арміі РФ будзе неабходна прытрымлівацца тактыкі наймітаў і зрабіць упор на малыя штурмавыя падраздзяленні замест батальённых тактычных груп.

Нагадаем, што расійская армія яшчэ з ліпеня 2022 года беспаспяхова спрабуе захапіць украінскі горад Бахмут. Для гэтага Расія з-за вялікіх страт выкарыстоўвае ў тым ліку наймітаў з ПВК «Вагнер», якія ў якасці асноўнай ударнай сілы выкарыстоўваюць расійскіх зняволеных.

Нядаўна ЗША заявілі, што неўзабаве афіцыйна прызнаюць ПВК «Вагнер» міжнароднай злачыннай арганізацыяй.

Чытайце яшчэ:

Зяленскі пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра «пакт аб ненападзенні»

Расія высылае эстонскага амбасадара з краіны

Украінскі генштаб ускосна пацвердзіў паўакружэнне Бахмута 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.01.2023
Зерг-раш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера