Знайсці
25.01.2023 / 09:5013РусŁacБел

«Здацца ў палон на ўмовах рэжыму». Чаму Лукашэнка так часта кажа пра вяртанне «збеглых»

Чаму Лукашэнку хвалюе тэма палітэмігрантаў і якія інтарэсы ён пераследуе, разважаюць палітолагі.

«Кожны, хто стаў на шлях выпраўлення і хоча загладзіць сваю віну, павінен мець шанец на разуменне і ласку. Гэта датычыць толькі тых, хто заслугоўвае гэтага прабачэння», — заявіў Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай грамадска-палітычнай абстаноўцы і сітуацыі са злачыннасцю. 

Адной з яе тэмаў была «праца з грамадзянамі, якія з'ехалі за мяжу пасля падзей 2020 года, а цяпер жадаюць вярнуцца на радзіму».

«Масавая эміграцыя выклікала шмат праблем»

Палітычны аглядальнік праекта «Позірк» Аляксандр Класкоўскі нагадвае, што адразу пасля 2020 года беларускія ўлады з радасцю выціскалі палітычных праціўнікаў і проста нелаяльных грамадзян за мяжу.

Цяпер жа схамянуліся, бо гаворка ідзе не пра дзясяткі, а сотні тысяч тых, хто зʼехаў, і Беларусь страціла шмат кваліфікаваных кадраў.

«Тыя, хто выходзіў на пратэсты, — гэта пераважна маладзейшая, болей прасунутая, прадпрымальная частка грамадства, і відавочна, што цяпер адчуваецца кадравы голад. Масава зʼехалі айцішнікі, нават афіцыйная статыстыка гэта пацвярджае. Бракуе дактароў і шмат каго яшчэ», — даводзіць Аляксандр Класкоўскі.

Аляксандр Класкоўскі

Гэта вядзе да пагаршэння якасці жыцця, страты часткі ВУП. У рэжыму адносіны чыста прагматычныя, адзначае палітолаг.

Дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч таксама кажа, што масавая эміграцыя выклікала шмат праблем для розных галін эканомікі.

«Тыя, хто з’язджае, аргументуюць такі крок палітычным кліматам, што іх могуць у любы момант затрымаць. І вось, камісія мусіць зняць няпэўнасць. Будуць вызначаныя людзі, да якіх ёсць пытанні, а да якіх прэтэнзій няма, і яны могуць вяртацца», — мяркуе палітолаг.

«Раскол у грамадстве па-свойму турбуе Лукашэнку»

На думку Андрэя Казакевіча, тое, што Лукашэнка рэгулярна згадвае палітэмігрантаў, азначае: для яго гэта праблема. 

«Ідзе намацванне таго, на што Лукашэнка, улічваючы крыўду на ўсіх гэтых людзей, гатовы пайсці, каб зняць унутрыпалітычную напружанасць, якая відавочна захоўваецца.

Гэта ж пытанне павязана з абвешчанай амністыяй. Палітычны крызіс не быў вырашаны праз дыялог, а быў задушаны», — каментуе намеры стварыць камісію Андрэй Казакевіч.

Акрамя таго, працягвае ён, так нібыта дэманструецца гатоўнасць зрабіць крок насустрач.

Аляксандр Класкоўскі лічыць, што

«раскол у грамадстве па-свойму турбуе Лукашэнку і не таму, што ён такі чулы, а таму, што разумее: гэта бомба пад яго палітычную будучыню».

Больш разумныя і памяркоўныя людзі ў яго сістэме «акуратна, дыпламатычна звяртаюць увагу, што калі закручваць гайку да бясконцасці, то можна разьбу сарваць».

«Разумнейшая частка наменклатуры, чыноўніцтва разумее, што рана ці позна гэтыя рэпрэсіі вернуцца бумерангам. Гэта будзе кепска для іх саміх», — адзначае Аляксандр Класкоўскі.

«Палітычным праціўнікам Лукашэнка прапануе здацца ў палон на ўмовах рэжыму»

Андрэй Казакевіч мяркуе, што заява аб стварэнні камісіі мае яшчэ знешнепалітычную скіраванасць. Вялікая колькасць беларусаў цяпер знаходзіцца ў розных еўрапейскіх краінах і асцерагаецца вяртацца.

«З-за гэта шмат людзей удзельнічае ў акцыях пратэсту за мяжой, ствараецца асяроддзе, спрыяльнае для вербавання людзей у розныя радыкальныя структуры, вайсковыя фармаванні ва Украіну.

Яны аказваюць ціск на мясцовыя ўлады краін, дзе знаходзяцца, праз звароты, сустрэчы, няўрадавыя арганізацыі, праз выказванні ў сацыяльных сетках», — кажа палітолаг.

Андрэй Казакевіч. Фота: udf.name

На думку Казакевіча, знешнепалітычныя місіі пішуць справаздачы, у якіх пазначаюць, што варта было б «нешта прыдумаць», каб зняць напружанне, напрыклад, даць гарантыі бяспекі для тых, хто вернецца на радзіму.

«Нейкія крокі ад Лукашэнкі чакаюць. Але ён ніяк не можа наважыцца на зацвярджэнне схемы прымірэння — тое, што прапануецца, выглядае не рэалістычна», — лічыць Андрэй Казакевіч.

Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што Лукашэнка саспеў да падобнай ініцыятывы. Год таму на Усебеларускім сходзе ён уздымаў гэтую тэму і цяпер вырашыў гэтую спробу ажыццявіць на практыцы, палепшыць імідж рэжыму.

«У пэўнай ступені імітаваць пошук грамадскага прымірэння і нацыянальнай згоды, паказаць, маўляў, рэжым не такі ўжо і зверскі і мы можам пэўны гуманізм выявіць, — працягвае палітолаг. — У параўнанні з заявамі, што гучалі год таму — а тады запомнілася ўсім фраза «паўзіце на каленях», — нічога новага няма».

Палітычным праціўнікам Лукашэнка прапануе здацца ў палон на ўмовах рэжыму, і ім выстаўляецца ўльтыматум.

(гартайце ніжэй, каб прычытаць працяг)

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Пакайцеся, пасыпце галаву попелам». І нават яшчэ болей, Лукашэнка хоча, каб людзі змянілі свае погляды. Кажа, што павінны стаць больш ябацькамі, чым цяперашнія прыхільнікі рэжыму», — акцэнтуе ўвагу эксперт.

«Унесці раскол у палітычную эміграцыю»

На думку Класкоўскага, у глыбіні душы Лукашэнка разумее, што «погляды нельга змяніць як пальчаткі».

«Хоць ён і настальгуе па сваёй былой папулярнасці, але хоча дамагчыся хоць знешняй лаяльнасці. Думайце сабе, што хочаце, але скарыцеся, прызнайце маю перамогу і скачыце пад маю дудку. Вось такая ўмова фактычна выстаўляецца палітычным праціўнікам», — адзначае Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка і ягонае атачэнне маюць на мэце ўнесці раскол у палітычную эміграцыю і ў шэрагі нелаяльных людзей, мяркуе палітычны аглядальнік.

«Ёсць частка менш цвёрдых людзей, якія ўпалі ў фрустрацыю, шкадуюць, асабліва з ліку палітычных неафітаў, што павяліся тады на эйфарыі, былі на хвалі пратэстаў, а сёння страцілі сваё спакойнае колішняе жыццё», — тлумачыць ён.

«Іншая рэч, што ранейшага спакойнага жыцця нікому не будзе, бо мы бачым, што рэжым становіцца ўсё больш жорсткім, патрабуе ўсё большай лаяльнасці і заўтра могуць прыйсці па тых, каму сёння нібыта даравалі», — лічыць палітолаг.

Больш прынцыповая частка палітычнай эміграцыі не паверыць абяцанням Лукашэнкі, ды і даравання ім не будзе. Ідзе завочны суд над Ціханоўскай, Латушкам і іншымі сябрамі Каардынацыйнай рады. Гэтыя людзі разумеюць, што ім шлях у Беларусь пры цяперашняй уладзе адрэзаны.

Генеральны пракурор Андрэй Швэд абяцае: «Рашэнні будуць прымацца станоўчыя ў адносінах да тых асоб, якія не ўчынялі злачынстваў, не замахваліся на наш канстытуцыйны лад, якія раскаяліся і сапраўды хочуць вярнуцца і жыць мірным і спакойным жыццём у нашай краіне».

«Яны спадзяюцца кагосьці на гэтую вуду злавіць і з гэтага будуць, як мінімум, рабіць шоу», — падсумоўвае Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка пагражаў народу новымі рэпрэсіямі: Вылезлі з-пад плінтуса — рэакцыя будзе жорсткая

Лукашэнка: Тыя, хто вяртаецца, павінны стаць яшчэ большымі ябацькамі, чым тыя, хто тут

Лілія Ананіч патлумачыла, хто будзе прымаць канчатковае рашэнне і як будуць пазбаўляць грамадзянства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Комон сенс/адказаць/
25.01.2023
Ввв, а Ради на которой сбежать помогал Сурков или Суздальцев это жертвы режима или нет?
0
Железный Дровосек /адказаць/
25.01.2023
Комон сенс Да где же это я утверждал,что он до 20-го выигрывал? Я допускаю мысль,что последний раз он мог выиграть свой ,как он его называет, «референдум» в 96-м, когда были все эти совковые пенсы,и на этом все. А дальше раскормленные ермошины-гармошины взяли на себя тяжесть лжи. Просто в 20-м он оглушительно,заметно для всех прос*л,в отличие от предыдущих дурыборов.
0
Moron sense/адказаць/
26.01.2023
Комон сенс, зайди на Карла Маркса и там задай свой вопрос
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера