Знайсці
24.01.2023 / 22:55РусŁacБел

На Берлінале трапіў фільм пра беларуса, які ваюе ў Афрыцы

Фільм Disco Boy, створаны сумесна студыямі з Італіі, Францыі і Польшчы, трапіў у асноўную конкурсную праграму нямецкага кінафестывалю Берлінале. У фільме распавядаецца гісторыя беларуса, які запісваецца ў Замежны легіён, каб атрымаць пашпарт Францыі, піша Most.

Фота: Fare Film / farefilm.it

Фільм стваралі студыі Dugong з Італіі, Film Grand Huit з Францыі і Donten & Lacroix з Польшчы. Здымкі карціны праходзілі ў Польшчы, Італіі і Афрыцы.

Для рэжысёра Джакома Абруцэзэ Disco Boy стаў дэбютам у поўнаметражным кіно. Раней ён быў неаднаразова ўзнагароджаны за дакументальныя і кароткаметражныя фільмы.

Галоўнага героя, беларуса Аляксея, грае нямецкі акцёр Франц Рагоўскі. Па сюжэце герой — прафесійны танцор, які змушаны збегчы з Беларусі. Ён вырашае запісацца ў Замежны легіён, каб потым атрымаць добры заробак і французскі пашпарт.

Франц Рагавоскі і Міхал Баліцкі на здымках фільма. Фота: Patryk Oberc / Korso.pl

Разам з ім у Францыю едзе яшчэ адзін беларус Міхаіл — ролю выконвае паляк Міхал Баліцкі. Абодва сябры перасякаюць беларуска-польскую мяжу разам з групай беларускіх заўзятараў, а потым адрываюцца ад іх і накіроўваюцца ў Францыю.

Пасля Аляксей трапляе на службу ў Замежны легіён і ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях у Афрыцы. Там Аляксей сустракае Джома, які змагаецца супраць транснацыянальных нафтавых кампаній, якія пагражаюць яго вёсцы. 

На экраны італьянскіх кінатэатраў фільм выйдзе 9 сакавіка 2023 года. Калі пачнуцца паказы ў іншых еўрапейскіх краінах, пакуль невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930