Знайсці
24.01.2023 / 23:0721РусŁacБел

«Паслухаў усё гэтае сённяшняе трызненне і заданаціў яшчэ 100$ на ЗСУ ды яшчэ столькі ж нашым хлопцам з Палка Каліноўскага»

«Паслухаў усё гэтае сённяшняе трызненне, і заданаціў яшчэ 100$ на ЗСУ ды яшчэ столькі ж нашым хлопцам з Палка Каліноўскага. Раблю гэта рэгулярна, чаго і вам жадаю», — напісаў у каментах на сайце «Нашай Нівы» каментатар пад нікам Толькі разам.

«Працягвайце рабіць тое, чаго так баіцца гэты рэжым — падтрымлівайце адзін аднаго, падтрымлівайце беларускія ініцыятывы/СМІ, падтрымлівайце Украіну — толькі разам (маленькімі і рэгулярнымі справамі) мы зможам агораць гэтыя людажэрскія рэжымы, пуцінскі і лукашысцкі», — піша каментатар.

Нагадаем, што мы закрылі каментарыі ўвосень 2020 года, бо прадбачылі патэнцыйныя праблемы для каментатараў. У 2022-м аднавілі — але ў іншым тэхнічным рашэнні.

Аднавілі, бо адчуваем у людзей жаданне выказвацца. Ва ўмовах, калі многія не могуць дазволіць сабе адкрыта выказацца ў сацсетках, ёсць патрэба выказвацца ананімна. Патрэбная пляцоўка, дзе людзі маглі б гаварыць не толькі з колам сяброў.

Аднавілі мы каментаванне так, каб немагчыма было адсачыць, хто каментуе. Вось як гэта арганізавана.

  1. Калі вы заходзіце з беларускага ай-пі ці калі вы заходзіце на люстэрка «Нашай Нівы», форма для каментарыяў вам проста не паказваецца, не можаце вы і лайкаць, можаце проста чытаць каментарыі. Вы зможаце пакінуць каментарый толькі заходзячы з Беларусі праз ВПН або з-за мяжы. Такім чынам, ніхто не зможа, нават выпадкова, нават па ўласнай памылцы, каментаваць з беларускага ай-пі.
  2. Імя карыстальніка не будзе захоўвацца, рэгістрацыя не патрабуецца. Як толькі вы паслалі каментарый і выйшлі са старонкі з артыкулам, форма аўтаматычна ачышчаецца. Гэта будзе мець адваротным бокам — часам, патэнцыйна — блытаніну з нікамі. Мадэратар пастараецца мінімізаваць такія выпадкі.
  3. Дакладны час публікацыі каментарыяў не будзе адлюстроўвацца, каб каментатара не маглі вылічыць па часе публікацыі. 
  4. Акрамя гэтых, уключаныя і іншыя механізмы рандомнай ананімізацыі, якія робяць ідэнтыфікацыю каментатараў немагчымай (не будзем іх раскрываць). 

Такім чынам, мы выключаем магчымасць дэананімізацыі, нават калі вы праявіце легкадумнасць. Рэдакцыі таксама не будзе бачна, хто каментуе.

Ці можна цяпер пасылаць «Нашай Ніве» інфармацыю праз форму для каментарыяў, а не праз бот? Так, гэта бяспечна, але вы праз форму не можаце пасылаць фоты і відэа.

Прэмадэрацыя захоўваецца, каб адсякаць абразы, бруд і правакатараў.

У ТГ каментарыі мы не адкрываем, бо там дабіцца такой «бяспекі нават для легкадумных» каментатараў немагчыма.

За новую магчымасць каментаваць вялізная падзяка слаўным беларускім праграмістам. Увогуле, унёсак беларускіх айцішнікаў у захаванне беларускай прасторы свабоды і інфармацыі неацэнная. Яны сапраўдныя героі нашага часу.

Мы ваш голас, дапамагайце нам гаварыць. Жыве Беларусь!

Правілы мадэрацыі застаюцца нязменныя, якімі былі і да 2020 года. Вось яны

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Пожалуй/адказаць/
25.01.2023
Ну вот, почаще надо проявлять позицию. А то показалось, что рецепты, лайфхаки и сюсюканья начинают перевешивать.
0
Ціхі паляўнічы /адказаць/
26.01.2023
Кася, Жыве вечна!
1
Адзіная дзяржаўная мова/адказаць/
26.01.2023
Вораг адзін, не звяртайце увагу ну дурняў у інтэрнэце.
Тыя хто з украінскага боку нас хейціць, 99% гэта канапавыя воіны якія ужо свалілі за мяжу і якім вельмі хочацца лічыць сябе прадстаўніком больш сумленная больш яўрапейскай нацыі

ня звяртайце увагі, вораг адзін - масковія. Вораг беларусаў, вораг украінцаў, вораг усіх хто за свабоду
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера