Беларусы ўзялі ўдзел у начным рэйдзе ў тыл расіянам у Новай Кахоўцы. Ёсць страты
У ноч з 23 на 24 студзеня група спецыяльнага прызначэння ГУР пры ўдзеле УСУ правяла разведвальны рэйд у тыл ворага ў раёне Новай Кахоўкі.
Як паведамляе ГУР МА Украіны, група пераправілася цераз раку і высадзілася на супрацьлеглым беразе. Там вайскоўцы гранатамётнымі стрэламі знішчылі дом, у якім знаходзіўся камандны пункт.
Паведамляецца, што расіяне ў адказ прыцягнулі баявыя рэзервы: падраздзяленне сіл спецыяльных аперацый, авіяцыю і бранятэхніку. Сцвярджаецца, што акупанты панеслі значныя страты ў асабовым складзе і тэхніцы.
Як пазней паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус, яго байцы бралі ўдзел у рэйдзе. На жаль, з боку БДК ёсць страты.
Таксама адзін з камандзіраў БДК Радзівон «Гена» атрымаў цяжкае раненне і знаходзіцца ў шпіталі.






Каментары
01
Катя/адказаць26.01.2023
Профессиональные риски есть часть контракта наёмника.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заўтра па вуліцах Мінска пройдзе працэсія Божага Цела
 4
Гамяльчук сам навяліў рыбы, з'еў яе і ледзь не памёр
 1
Іга Свёнтак выйграла трэці раз «Ралан Гарос»
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера